«Чырвоны шлях» — беларускі грамадска-палітычны і літаратурны часопіс. Выдаваўся ў Петраградзе ў 1918 годзе.

«Чырвоны шлях»
Тып часопіс
Выдавец Беларускі аддзел Наркамата па справах нацыянальнасцей Саюза камун Паўночнай вобласці
Краіна
  •  РСФСР[d]
Заснавана ліпень 1918
Спыненне публікацый снежань 1918
Мова беларуская
Галоўны офіс Петраград

Гісторыя

правіць

Выдаваўся Беларускім аддзелам Наркамата па справах нацыянальнасцей Саюза камун Паўночнай вобласці[ru] ў ліпені — снежні 1918 года. Тэксты публікаваліся часткова па-руску, часткова па-беларуску.

Асвятляў дзейнасць Белнацкама, беларускіх секцый РКП (б), пытанні гісторыі, культуры, палітычнага і эканамічнага жыцці Беларусі. Публікаваў працы беларускіх навукоўцаў і творы беларускіх пісьменнікаў. З часопісам супрацоўнічалі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны. Аляксандр Сержпутоўскі (пад псеўданімам Навум Смага) апублікаваў серыю нарысаў «Малюнкі Беларусі» пра цяжкі побыт беларусаў. Генерал Канстанцін Аляксееўскі апублікаваў «Успаміны пра Усебеларускі з’езд у месце Менску», дзе пакінуў зварот да беларускай моладзі «няхай жыве на вякі [вольная Беларусь]»[1].

Выдаваўся 2 разы ў месяц. Агулам выйшла 10 нумароў, у асноўным здвоеных[2].

Зноскі

  1. Алексеевский К. Воспоминание о Всебелорусском съезде в г. Минске // Чырвоны шлях. № 1—2, 19.07.1918. С. 10.
  2. Смирнова Т. Белорусы в довоенном Петербурге // Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». — Мн., 2001.

Літаратура

правіць
  • Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. ISBN 985-6638-15-1.

Спасылкі

правіць