Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі

беларускі этнограф, фалькларыст, мовазнавец (1864—1940)
(Пасля перасылкі з Аляксандр Сержпутоўскі)

Алякса́ндр Казімі́равіч Сержпуто́ўскі (21 чэрвеня 1864, в. Бялевічы, Слуцкі павет — 5 сакавіка 1940, Ленінград) — беларускі этнограф, фалькларыст, мовазнавец, публіцыст, музейны супрацоўнік.

Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1864(1864-06-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1940(1940-03-05) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці публіцыст, этнограф, фалькларыст, мовазнавец, фатограф, музейны супрацоўнік
Навуковая сфера этнаграфія, беларусазнаўства, мовазнаўства і музейная справа[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Аляксандр Сержпутоўскі.

З сялянскай сям’і ляснога вартаўніка. У 1880 годзе скончыў Вызненскае народнае вучылішча, у 1884 годзе Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю[1]. Працаваў настаўнікам Лучыцкага народнага вучылішча (Мазырскі павет)[2].

У 1891 годзе дэбютаваў у друку, яго карэспандэнцыя «Голос из души: С. Лучицы Мозырского уезда» была змешчана ў «Мінскіх губернскіх ведамасцях» (26 красавіка)[2].

У 1893 годзе пераехаў у Мінск, працаваў пісарам у аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка, пазней — у Мінскім паштова-тэлеграфным ведамстве. З 1896 года ў Санкт-Пецярбургу, у 1896—1906 гадах працаваў на паштамце. Службу на паштамце сумяшчаў з вучобай у Санкт-Пецярбургскім археалагічным інстытуце (скончыў у 1904) і на вышэйшых юрыдычных курсах[2].

У 1906 года пачаў работу ў Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу як рэгістратар этнаграфічнага аддзела, працаваў да 1930 года. Паводле даручэння Рускага геаграфічнага таварыства ў 1906 годзе даследаваў сялянскі побыт у Слуцкім і Мазырскім паветах — па левых прытоках Прыпяці. Вынік першых экспедыцый абагуліў у нарысе «Беларусы-палешукі»[2].

У 1918 годзе Аляксандр Сержпутоўскі абраны асістэнтам этнаграфічнага аддзела Рускага музея. Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні ўстаноўчага з’езда Беларускага вольнага эканамічнага таварыства ў 1918 годзе. У 1918 годзе супрацоўнічаў з беларускай петраградскай газетай «Чырвоны шлях», дзе апублікаваў шэраг артыкулаў пра станаўленне беларускай народнасці, пра паходжанне і сутнасць рэлігіі, а таксама серыю пебліцыстычных нарысаў у рубрыцы «Малюнкі Беларусі» (пад псеўданімам Наум Смага). З 1918 да 1923 года працаваў настаўнікам Беларускай школы ў Петраградзе. У 1922 годзе прызначаны старшынёй беларускае падкамісіі па складанні карт і вывучэнні нацыянальнага складу насельніцтва пры Расійскай Акадэміі навук, узначальваў аналагічную падкамісію Рускага геаграфічнага таварыства. У 1919—1920 гадах выступаў з лекцыямі аб жыцці і побыце беларускага народа ў рабочым Нядзельнім універсітэце. Па заданні Ленінградскага аддзела народнай асветы ў 1926 годзе ўдзельнічаў у выпрацоўцы плана і праграмы правядзення навукова-даследчых экскурсій у некаторыя вобласці СССР[2].

Правадзейны член Інстытута беларускай культуры з 1925 года[3]. У верасні 1920 года ўдзельнічаў у этнаграфічнай экспедыцыі ў Пермскую губерню. Удзельнічаў у этнаграфічныя паездках па Беларусі, па Смаленскай і Пскоўскай абласцях (1923—1927)[4]. Удзельнік Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 года ў Менску. Прапагандыст беларускай культуры, складальнік вопісаў беларускай калекцыі, адпраўленай на міжнародную выстаўку ў Ліверпулі (1939). Наватар беларускай этнаграфічнай навукі і фалькларыстыкі; адзін з першых сярод фалькларыстаў звярнуў увагу на казачнікаў. Сваёй працай паказаў наяўнасць глыбокага філасофскага мыслення ў беларускай народнай прозе. Шмат прац Сержпутоўскага не збераглося, у тым ліку і яго галоўная праца «Быт беларусаў». Яны, разам з архівам Беларускай Акадэміі навук, былі вывезены ў Германію і прапалі.

У час масавых палітычных рэпрэсій у БССР, 3 чэрвеня 1937 года Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных устаноў і кнігагандлю». Паводле Загаду кнігу Сержпутоўскага «Прымхі і забабоны беларускіх паляшукоў» (Менск, 1930) прадугледжвалася «спальваць»[5].

З 1930 года на пенсіі[3]. Пасля смерці жонкі жыў у адзіноце, у цяжкіх умовах[2].

Асноўныя творы

правіць

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны Малым залатым медалём Аддзела этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства (за «Зборнік беларускіх прыказак і прымавак»).

Памяць

правіць

Вуліца ў вёсцы Пярэвалакі (Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) названа ў гонар Аляксандра Сержпутоўскага.

На хутары паблізу ад вёсак Пярэвалакі і Чудзін Ганцавіцкага раёна, дзе ў 1864—1885 гадах жыў Аляксандр Сержпутоўскі, у 2003 годзе ўсталявалі памятны знак[6].

Крыніцы

правіць
  1. Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. — Мн., БелЭн, 1989. с.459
  2. а б в г д е Беларускія пісьменнікі 1995, с. 304.
  3. а б Сержпутовский Александр Казимирович. bioslovhist.spbu.ru. Праверана 30 верасня 2023.
  4. Бондарчик А., Федосик А. А. К. Сержпутовский. — Мн.: Науки и техника, 1967. — 119 с.
  5. Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2021.
  6. Памятный знак Сержпутовскому Александру Казимировичу Архівавана 5 сакавіка 2016. // Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал [Электронны рэсурс] — Дата доступу 16.10.2015

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць