Лучыцы (Петрыкаўскі раён)
Лу́чыцы[1] (трансліт.: Lučycy, руск.: Лучицы) — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Лучыцкага сельсавета.
Вёска
Лучыцы
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ часы Вялікага Княства Літоўскага вёска адносілася да Мазырскага павета, а пасля падзелаў Рэчы Паспалітай стала ўваходзіць у склад Мазырскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.
З сярэдзіны XVIII ст. вёска вядома як уладанне старажытнага шляхецкага роду Яленскіх гербу «Корчак». Маёнтак Лучыцы (разам з Дунайчыцамі, Капаткевічамі і Людзяневічамі) стаў адной з галоўных і любімых сядзіб Яленскіх, якія мелі значныя маёнткі ў Новагародскім ваяводстве і Мазырскім павеце, дзе займалі высокія земскія пасады і адносіліся да рэгіянальнай эліты. Маёнтак Лучыцы аб'ядноўваў у сабе фальварак Лучыцы, вёскі Лучыцы, Слабада, Хойна і Рудня, якія размяшчаліся паблізу адзін ад аднаго.
Першым дакладна вядомым уласнікам вёскі быў Рафал-Юзаф Антонавіч Яленскі (каля 1710—1780), новагародскі кашталян (1773—1780). Пасля яго вёска пераходзіла яго прамым нашчадкам — сыну Яну Рафалавічу Яленскаму (каля 1756—1810), мазырскаму павятоваму маршалку (1795—1802); унуку — Феліксу Янавічу Яленскаму (1775—пасля 1817), мазырскі павятовы маршалак (1805—1808); праўнуку — Напалеону Феліксавічу Яленскаму (1810—1883).
Пры Напалеоне Феліксавічу Яленскім родавы маёнтак Лучыцы (фальварак Лучыцы, вёскі Лучыцы, Слабада, Хойна і Рудня) у Мазырскім павеце у 1839 налічваў 238 мужчынскіх душ і 297 жаночых. У 1839 Напалеон Яленскі быў асуджаны за ўдзел у таемным таварыстве і антыўрадавай дзейнасці, аднесены да трэцяга разраду дзяржаўных злачынцаў, пазбаўлены дваранства і сасланы шараговым жаўнерам служыць у расійскае войска ў асобны Каўказскі корпус. Яго нерухомую маёмасць было дазволена пакінуць законным спадчыннікам.
Па вяртанні з каўказскай ссылкі ў родны маёнтак Лучыцы ў 1844, Напалеон займаўся гаспадаркай і нідзе не служыў. Пасля многіх год, якія мінулі з часу дзейнасці ў таемным таварыстве дваран у Мазырскім павеце, Напалеон Яленскі змяніў свае нейтральнае стаўленне да сацыяльнай канцэпцыі «пасябраваць з сялянамі», якую ў свой час шырока прапагандаваў у літоўска-беларускіх губернях сярод дваран эмісар Шыман Канарскі (1808—1839), і арганізаваў у сваіх лучыцкіх маёнтках школу для сялянскіх дзяцей, якіх і сам там вучыў.
Напалеон Яленскі быў адным з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў, уваходзіўшы ў групоўку «белых». За ўдзел у паўстанні ён быў высланы ў Сібір і па моцы ўказу ад 10 снежня 1865 вымушаны прадаць усе свае маёнткі, у тым ліку і Лучыцы. Напалеон Яленскі вярнуўся ў 1868 са ссылкі і пасяліўся ў Варшаве, а памёр 11 мая 1883 у Цепліцах (Чэхія, Аўстра-Венгрыя). У сваім тастаменце ён запісаў 23 800 рэйнскіх залатых на асвету і стыпендыю для сялянскіх дзяцей свайго былога маёнтка ў Мазырскім павеце.
Вядомыя асобы
правіць- Рафал-Юзаф Антонавіч Яленскі (каля 1710—1780), новагародскі кашталян (1773—1780), уласнік Лучыц
- Ян Рафалавіч Яленскі (каля 1756—1810), мазырскі павятовы маршалак (1795—1802), уласнік Лучыц
- Фелікс Янавіч Яленскі (1775—пасля 1817), мазырскі павятовы маршалак (1805—1808), уласнік Лучыц
Вядомыя ўраджэнцы
правіць- Напалеон Феліксавіч Яленскі (1810—1883), грамадскі дзеяч, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў, уласнік Лучыц, маянтковец Мазырскага павета
- Іван Паўлавіч Азёмша (1851—1916) — беларускі казачнік.
- Міхась Зізюк (нар. 1967) — беларускі пісьменнік.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
правіць- Луговцова, С. Л. «Заговор Канарского»: Мозырское демократическое общество и его участники / С. Л. Луговцова // Працы гістарычнага факультэта БДУ : навук. зб. Вып. 5 / рэдкал.: У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2010. — С. 297—315.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław—Warszawa—Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1991. — Cz. 1. — T. 1. — 352 s.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
- Berghauzen, J. Jeleński Napoleon Jan / J. Berghauzen // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław etc. : Ossolineum, 1964. — T. XI/1. Zesz. 48 : Jarosław — Jelowicki Aleksander. — S. 144.
- Gieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. / J. Gieysztor; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona. — Wilno : Nakładem Tow. Udz. «Kurjer Litewski», 1913. — T. 1. — 422 s.
- Gieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. / J. Gieysztor; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona. — Wilno : Nakładem Tow. Udz. «Kurjer Litewski», 1913. — T. 2. — 384 s.
- Ramotowska, F. Tajemnie państwo polskie w powstaniu styczniowym 1863—1864: struktura organizacyjna : w 2 cz. / F. Ramotowska. — Warzsawa : DiG, 1999—2000. — Cz. 1. — 1999. — 727 s.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лучыцы (Петрыкаўскі раён)
- Вёска Лучыцы — геаграфічныя дадзеныя