Чыстыя Лужы
вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Чы́стыя Лу́жы[1] (трансліт.: Čystyja Lužy, руск.: Чистые Лужи) — вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Радужскага сельсавета.
Вёска
Чыстыя Лужы
|
У 1926—1927 гадах цэнтр Чысталужскага сельсавета. Да 2013 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[2].
За 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчаны помнік прыроды рэспубліканскага значэння Добрушскія ельнікі.
Вядомыя асобы
правіць- Аляксей Савельевіч Калугін (нар. у 1921) — вучоны ў галіне хірургіі, фізіялогіі спорту і спартыўнай медыцыны[3].
- Уладзімір Сяргеевіч Раманаў (1926—2006) — беларускі лесавод, эколаг. Доктар сельскагаспадарчых навук (1986), прафесар (1976).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 279 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ветковского района Гомельской области Архівавана 2 чэрвеня 2021.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 432.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх