Адкрыць галоўнае меню

Чэджу́да (кар.: 제주도, 濟州島) — востраў ва Усходне-Кітайскім моры. Належыць Паўднёвай Карэі і ўваходзіць у яе склад як спецыяльная аўтаномная правінцыя Чэджу. Насельніцтва (2011 г.) — 583 284 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Чэджу.

Чэджуда
кар. 제주도, 濟州島
Gotjawal Forest on Jeju Island-01.jpg
Характарыстыкі
Плошча
  • 1 848 км²
Насельніцтва
  • 583 284 чал.
Размяшчэнне
33°21′56,2″ пн. ш. 126°31′41,2″ у. д.HGЯO
Краіна
Чэджуда (Паўднёвая Карэя)
Чэджуда
Чэджуда
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Геаграфія і прыродаПравіць

 
Карта

Агульная плошча вострава — 1849 км². Чэджуда вулканічнага паходжання, сфарміраваўся каля 2 млн гадоў таму. Паверхня складаецца з старажытных базальтавых і лававых парод. Цягнецца прыкладна на 73 км з усходу на захад і на 41 км з поўначы на поўдзень. Найвышэйшы пункт — вулкан Хала (1950 м), які мае працяглае кратарнае возера.

Клімат марскі субтрапічны з вільготным летам і сухім надвор'ем узімку. Сярэдняя тэмпература студзеня 3,2 — 8,3 °C, жніўня 23,3 — 29,8 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1 497,6 мм.

На схілах вулкана Хала захаваліся вечназялёныя змяшаныя лясы, якія займаюць прыкладна 12 % усёй тэрыторыі вострава. Яны з'яўляюцца асноўнай крыніцай падземных вод і ахоўваюцца згодна Рамсарскай канвенцыі. Астатнія тэрыторыі ахоплены гаспадарчай дзейнасцю чалавека.

СпасылкіПравіць