Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2023

86-ы чэмпіянат свету па хакеі

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2023 ― 86-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай, які праходзіў з 12 па 28 мая 2023 года з удзелам 16 каманд. Матчы адбываліся ў Рызе (Латвія) і Тамперэ (Фінляндыя). У фінале зборная Канады з лікам 5:2 атрымала перамогу над камандай Германіі. Зборная Латвіі выйграла бронзавыя медалі і ўпершыню стала прызёрам чэмпіянату свету.

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2023
Падрабязнасці чэмпіянату
Краіны правядзення Фінляндыя Фінляндыя / Латвія Латвія
Горад правядзення Тамперэ (фінал)
← 2022
2024 →

Выбар месца правіць

Спачатку меркавалася, што турнір адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу (Расія), але ў 2022 годзе, з-за ўварвання ва Украіну, Расія была пазбаўленая права прымаць чэмпіянат 2023 года[1]. Пры паўторным разглядзе пытання аб месцы правядзення чэмпіянату IIHF[en] зацвердзіла заяўку, пададзеную сумесна Латвіяй і Фінляндыяй. Фінляндыя прыняла чэмпіянат свету дзясяты раз, а Латвія — трэці.

Групавы этап правіць

Група A (Тамперэ)
Група B (Рыга)
 
Матч паміж Францыяй і Венгрыяй, Тамперэ, 16 мая.

Плэй-оф правіць

  Чвэрцьфінал                    
  A1    ЗША 3  
  B4    Чэхія 0   Паўфінал
      A1    ЗША 3  
  Чвэрцьфінал   A4    Германія OT 4  
  B1    Швейцарыя 1
  A4    Германія 3         Фінал
                   Канада 5
  Чвэцьфінал                  Германія 2
  B2    Канада 4      
  A3    Фінляндыя 1   Паўфінал   Гульня за бронзу
      B2    Канада 4        ЗША 3
  Чвэрцьфінал   B3    Латвія 2          Латвія OT 4
  A2    Швецыя 1
  B3    Латвія 3  

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць