Шаблон:Артыкул года на Галоўнай старонцы

Замкава-паркавы комплекс «Мір», Мірскі замак — унікальны помнік беларускай нацыянальнай культуры, шэдэўр беларускай архітэктуры, які ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, адзін з нацыянальных сімвалаў і аб'ект нацыянальнага гонару. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе замак XVI-XX стагоддзяў, валы XVI—XVII стагоддзяў, стаў 18961898 гадоў, прыдарожную каплічку, капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх з домам вартаўніка і брамай, пейзажны і рэгулярны паркі, дом упраўляючага. Знаходзіцца ў г.п. Мір, на правым беразе ракі Міранкі.

Пабудаваны ў пачатку XVI ст. магнатам Ю. І. Ільінічам замак стаў першым прыватнаўласніцкім замкам на землях Беларусі. З 1568 г. ён належаў князям Радзівілам, у XIX ст. Вітгенштэйнам і Святаполк-Мірскім. Мірскі замак з'яўляецца самым усходнім гатычным збудаваннем, а таксама самым буйным і адзіным некультавым аб'ектам з захаваных нешматлікіх узораў самабытнай беларускай готыкі.

(далей…)



Дакументацыя шаблона

Гэты шаблон прызначаны для аўтаматычнай выбаркі і ўстаўкі на Галоўную старонку аднаго з артыкулаў года.

  • Не змяняйце гэты шаблон, калі не маеце абсалютнай упэўненасці, што вы ведаеце, што робіце!
  • Новыя артыкулы ўстаўляйце ў Шаблон:Бягучы артыкул года.