Шаблон:Выбраны змест/Міжнародная касмічная станцыя
![Міжнародная касмічная станцыя](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c9/STS-134_International_Space_Station_after_undocking.jpg/150px-STS-134_International_Space_Station_after_undocking.jpg)
Міжнародная касмічная станцыя, МКС — пілатаваная арбітальная станцыя, якая выкарыстоўваецца як шматмэтавы касмічны даследчы комплекс. Гэта сумесны міжнародны праект, у якім удзельнічаюць 14 краін: Бельгія, Германія, Данія, Іспанія, Італія, Канада, Нідэрланды, Нарвегія, Расія, ЗША, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Японія.
Кіраванне МКС ажыццяўляецца: расійскім сегментам — з Цэнтра кіравання касмічнымі палётамі ў Каралёве, амерыканскім сегментам — з Цэнтра кіравання палётамі ў Х’юстане. Між цэнтрамі ідзе штодзённы абмен інфармацыяй (далей…).