Шаблон:Выбраны змест/Слюдзянка
![Герб Слюдзянкі](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a8/Slyudyanka_coat_of_arms.jpg/120px-Slyudyanka_coat_of_arms.jpg)
Слюдзянка — горад у Іркуцкай вобласці Расійскай Федэрацыі, адміністрацыйны цэнтр Слюдзянскага раёна. Размешчаны на заходнім ускрайку возера Байкал, за 110 км ад Іркуцка. Насельніцтва — 18,5 тыс. жыхароў (2010 год).
Буйны чыгуначны вузел на Транссібірскай магістралі, праз горад праходзіць федэральная аўтадарога М55. З горада пачынаецца Кругабайкальская чыгунка . Турыстычны цэнтр Іркуцкай вобласці. Паблізу горада вядзецца здабыча мармуру і цэментнай сыравіны. У мінулым Слюдзянка была вядомая здабычай слюды-флагапіту і лазурыту (далей…).