Шаблон:Выбраны змест/Шанхай Мастэрс 2014 (снукер)
![Сцюарт Бінэм](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/Stuart_Bingham_and_Jan_Scheers_at_Snooker_German_Masters_%28DerHexer%29_2015-02-05_02.jpg/150px-Stuart_Bingham_and_Jan_Scheers_at_Snooker_German_Masters_%28DerHexer%29_2015-02-05_02.jpg)
Шанхай Мастэрс 2014 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, што праходзіў з 8 па 14 верасня 2014 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Ён стаў восьмым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. «Bank of Communications» у чацвёрты раз запар спансаваў гэтыя спаборніцтвы. Прызавы фонд склаў £456 000 (на £31 000 больш, чым летась), з якіх £85 000 атрымаў пераможца (на £5 000 больш, чым у мінулым годзе).
Пераможцам турніру стаў англічанін Сцюарт Бінэм, які перайграў у фінале леташняга чэмпіёна кітайца Дзіна Цзюньхуэя (далей…).