Шаблон:Падзеі 2 верасня
- В’етнам: Дзень незалежнасці (1945)
- 490 да н.э.: Пасля бітвы пры Марафоне Фейдзіпід пераадолеў бягом 26 км да Афінаў, каб паведаміць аб перамозе.
- 44 да н.э.: Першая прамова Цыцэрона супраць Марка Антонія.
- 31 да н.э.: Бітва пры Акцыюме — Актавіян перамог флот Марка Антонія і Клеапатры.
- 1192: Рычард Львінае Сэрца і Саладзін падпісалі мірны дагавор паводле якога Іерусалім заставаўся пад арабскім кантролем, але быў адчынены для хрысціянскіх паломнікаў з Еўропы.
- 1621: Пачалася бітва пад Хоцінам у час вайны Рэчы Паспалітай і Турцыі.
- 1666: Пачаўся Вялікі лонданскі пажар: каля 10 тысяч дамоў згарэлі на працягу 3 дзён.
- 1752: Злучанае Каралеўства перайшло на Грыгарыянскі каляндар.
- 1792: Верасеньская разня падчас Французскае рэвалюцыі: мітынгуючы натоўп забівае трох каталіцкіх біскупаў і больш за дзвесце манахаў.
- 1870: У бітве пры Седане прускія войскі захапілі ў палон французскага імператара Напалеона III і 100 тысяч яго салдатаў.
- 1945: Капітуляцыя Японіі ў Другой сусветнай вайне.