Шаблон:Падзеі 9 мая
- Дзень памяці і прымірэння
- Дзень Еўропы
- 1502: Хрыстафор Калумб пачаў сваё чацвёртае падарожжа ў Новы Свет.
- 1633: Кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў Ваза з-пад Варшавы павёў войска на дапамогу абложанаму Смаленску.
- 1927: Парламент Аўстраліі пераехаў у новую сталіцу — Канберу.
- 1929: Пачала працу камісія ЦК ВКП(б), якая вывучала практыку правядзення новай нацыянальнай палітыкі ў БССР, высновы камісіі былі падставай для рэпрэсій.
- 1936: Італія анексавала Эфіопію.
- 1945: У СССР абвешчана пра падпісанне Акта капітуляцыі Германіі ў 2-й сусветнай вайне.
- 1953: Выйшаў першы нумар штомесячніка «Маладосць».
- 1974: Адкрыта Пражскае метро.
- 1980: Выйшаў у пракат амерыканскі фільм жахаў «Пятніца, 13-е».