Шамс ад-Дзін Хабашы
Шамс ад-Дзін Хабашы (араб. شمس الدين كباشي; нар. 1 студзеня 1961) — генерал-лейтэнант Узброеных сіл Судана.
Шамс ад-Дзін Хабашы | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Прыналежнасць | Узброеныя сілы Судана |
Званне | генерал-лейтэнант |
Біяграфія
правіцьВырас у вёсцы Анкарка, размешчанай на поўдзень ад Даланга, у Паўднёвым Кардафане. Яго бацька з 1955 па 1973 служыў ў брыгадзе Хагана Сіл абароны Судана. З-за ваеннай службы бацькі часта мяняў школы[1].
У лютым 1983 года паступіў у Суданскі ваенны каледж. На працягу сваёй кар’еры займаў розныя акадэмічныя і кіруючыя пасады ва ўзброеных сілах, у тым ліку выкладаў у камандна-штабным вучылішчы, служыў у 5-й стралковай дывізіі, працаваў інструктарам[2].
Пасля адстаўкі Ахмеда Авада бін Ауфа з пасады старшыні ваеннага савета стаў прымаць удзел у палітычным жыцці краіны. Быў прызначаны прадстаўніком пераходнага ваеннага савета, а затым 20 жніўня 2019 года стаў членам суверэннага савета Судана. Удзельнічаў у перамовах з дарфурскімі баевікамі ў Джубе, Паўднёвы Судан[3][4].
Крыніцы
правіць- ↑ من هو الفريق اول ركن شمس الدين كباشي عضو المجلس السيادي - سيرة ذاتية ؟ - اخبار السودان (26 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2020. Праверана 29 верасня 2023.
- ↑ من هو الفريق اول ركن شمس الدين كباشي عضو المجلس السيادي - سيرة ذاتية ؟ (ар.). اخبار السودان (21 жніўня 2019). Праверана 29 верасня 2023.
- ↑ 10 ضباط يحكمون السودان.. تعرف على أعضاء المجلس العسكري الانتقالي (ар.). www.aljazeera.net. Праверана 29 верасня 2023.
- ↑ Hendawi, Hamza. Who's who in Sudan's new ruling council (англ.). The National (23 жніўня 2019). Праверана 29 верасня 2023.