Барыс Львовіч Шапашнік
Барыс Львовіч Шапашнік (17 снежня 1902, Пінск — 12 верасня 1985, Мінск) — савецкі канструктар аўтамабіляў, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўнай і Ленінскай прэмій, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, доктар тэхн. навук.
Барыс Львовіч Шапашнік | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 (30) снежня 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1985 (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | аўтамабільны канструктар |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьБарыс Шапашнік нарадзіўся на зыходзе 1902 года ў Пінску ў сям’і рамесніка-кушняра. І хоць шматдзетная сям’я (яшчэ да Першай сусветнай вайны ў Шапашнікаў нарадзіліся 3 дочкі і 2 сына) жыла небагата, па традыцыі, бацькі не шкадавалі сродкаў, каб вывучыць хлопчыкаў. Будучы галоўны канструктар наведваў пачатковую 4-класную школу, а затым вышэйшую 4-класнае вучылішча ў Пінску. У 1920 годзе, «маючы вялікае імкненне працягнуць сваю адукацыю», з’ехаў у Маскву. Рабфак, затым МВТУ — у 1929 годзе Барыс Львовіч, яшчэ студэнтам, прыйшоў на Маскоўскі аўтазавод слесарам-планавальнікам, стаў ударнікам працы.
Скончыў у 1930 Маскоўскае Вышэйшая Тэхнічнае Вучылішча імя Н. Э. Баумана (МВТУ).
Больш за 10 гадоў, да 1941, прапрацаваў на заводзе «АМО» (з 1931 — «ЗІС») інжынерам-канструктарам, начальнікам канструктарскага аддзела, галоўным канструктарам.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў (з 1941) канструктарскае бюро Ўльянаўскага завода («УАЗ»).
Кар’ера на МАЗ
правіцьЗ 1949 Шапашнік працаваў на Мінскім аўтазаводзе («МАЗ») начальнікам канструктарскага бюро кар’ерных самазвалаў вялікай грузападымальнасці, прымаў удзел ў распрацоўцы двухвосевага МАЗ-525 (грузападымальнасць 25 т) і трохвосевага МАЗ-530 (грузападымальнасць 40 т).
З 1954 Б. Л. Шапашнік — галоўны канструктар СКБ «МАЗ». Пад яго кіраўніцтвам была створаная гама колавых артылерыйскіх цягачоў з колавай формулай 8х8, а затым серыя шасі для самаходных пускавых установак вялікай магутнасці.
У 1968 Б. Л. Шапашніку і групе яго паплечнікаў за стварэнне гэтага сямейства аўтамабіляў-цягачоў была прысуджана Дзяржаўная прэмія.
У 1973 за заслугі ў стварэнні аўтамабіляў высокай праходнасці і грузападымальнасці Б. Л. Шапашнік прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.
У 1985 Барыс Львовіч сышоў з жыцця.
Памяць
правіцьУ снежні 2016 года на тэрыторыі МЗКЦ быў усталяваны бюст[1].
Зноскі
- ↑ Бюст первому конструктору специальных тягачей Борису Шапошнику торжественно открыт на территории МЗКТ // БЕЛТА — belta.by (руск.)
Спасылкі
правіць- Біяграфія на www.orencar.ru Архівавана 3 лютага 2014. (руск.)
- Атлант и «Волаты» // Беларусь-Сегодня (руск.)