Шапкіна (рака)
Ша́пкіна (руск.: Ша́пкина[2]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Ненецкай аўтаномнай акрузе і Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Пячора.
Шапкіна | |
---|---|
руск.: Шапкина | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 499 км |
Плошча басейна | 6570 км² |
Басейн | Пячора → Баранцава мора |
Басейн рэк | Паўночны Ледавіты акіян |
Расход вады | 70[1] м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Вялікае Шапкіна |
· Каардынаты | 67°41′56″ пн. ш. 56°46′52″ у. д.HGЯO |
Вусце | Пячора |
· Месцазнаходжанне | пратока Сухая Пячора |
· Каардынаты | 66°44′21″ пн. ш. 52°54′12″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Ненецкая аўтаномная акруга, Рэспубліка Комі |
Даўжыня ракі 499 км. Плошча вадазбору 6750 км². Выток ракі знаходзіцца ў балотах Вяліказямельскай тундры. Выцякае з возера Вялікае Шапкіна[1]. Упадае ў пратоку Сухая Пячора ракі Пячора насупраць пасёлка Новы Бор. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Сярэдні расход вады ў вусці складае каля 70[1] м³/с, аб’ём сцёку 2,12[1] км³/год. Замярзае рака ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне красавіка.
Прытокі: Інзырэйвіс, Ярсідэйвіс, Юнкаю, Янгеча-Віска, Санар’ю, Васнію, Мальчыгейвіс, Ванда, Ярэйшор, Выдрын, Янгыта, Анзуран, Адарма, Старая Шапкіна і інш.[3] У басейне ракі азёры Турлава, Сухое, Вялікае Шапкіна і інш.[3]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Агафонова С. А. Шапкина // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 649. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.).(руск.)
- ↑ 3,0 3,1 Река ШАПКИНА // Государственный водный реестр РФ(руск.)
ЛітаратураПравіць
- Шапкина // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 649. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.).(руск.)