Шарль Нюітэр

Шарль-Луі-Эцьен Нюітэр (фр.: Charles-Louis-Étienne Nuitter, сапраўднае прозвішча «Truinet»; 24 красавіка 1828, Парыж, Францыя — 23 лютага 1899, Парыж, Францыя) — французскі лібрэтыст, перакладчык, пісьменнік і бібліятэкар.[8]

Шарль Нюітэр
фр.: Charles Nuitter
Charles Nuitter - Ivor Guest 1981 p62f.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 красавіка 1828(1828-04-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1899(1899-02-23)[1][6][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, бібліятэкар, харэограф, перакладчык, архівіст, пісьменнік, драматург, лібрэтыст, адвакат
Мова твораў французская мова
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Лібрэтыст і перакладчыкПравіць

Нюітэр вывучаў права і меў практыку ў Парыжы з 1849 года. Быў заўзятым тэатралам і ў 1850-х гадах пачаў пісаць лібрэта, пераважна для вадэвіляў, пазней для опер камік, опер буф, аперэт і балетаў. Мяркуецца, што ён напісаў і стварыў у сааўтарстве каля 500 тэатральных твораў, у тым ліку лібрэта для некалькіх твораў Ж. Афенбаха, сцэнарыя балета Леа Дэліба «Капелія» (Нюітэр хацеў, каб твор называўся «Нюрнбергская лялька») і твораў Ф. Эрвэ, Э. Гіро, Э. Лало, Ш. Лекок і інш., з якіх было пастаўлена каля 100. [9]

Шарль Нюітэр дапамагаў перакладаць оперы Р. Вагнера на французскую мовуТангейзер» (1861), «Рыенцы» (1869), «Лоэнгрын» (1870) і «Лятучы галандзец» (1872). Сярод іншых перакладаў — «Капулеці і Мантэкі», «Аберон», «Абу Гасан», «Чароўная флейта», оперы Дж. Вердзі «Макбет», «Аіда», «Сіла лёсу» і «Сімон Боканегра». Р. Вагнер і Дж. Вердзі высока ацанілі якасць перакладаў, і Шарль таксама дапамог Вердзі ў пераглядзе оперы «Дон Карлас» ў 1882—1883 гадах.[10] Пераклад Нюітэра «Ранішняя і вячэрняя малітва» (фр.: La Prière du matin et du soir) Эміліа дэ Кавальеры (1600) рэгулярна выконваўся на канцэртах у кансерваторыі на працягу 1870-1880-х гадоў і пазней.[11]

АрхівістПравіць

Трапіўшы ў архіў Парыжскай оперы(англ.) бел. ў 1863 годзе, Нюітэр стаў афіцыйным архіварыусам праз тры гады і скончыў юрыдычную кар’еру (ён даваў юрыдычныя кансультацыі Ж. Афенбаху ў спрэчцы з мэнэджэрам Тэатра Буф-Парызьен перад прэм’ерай оперы «Прыгожая Алена» (фр.: La belle Hélène) у 1864 годзе).[12]

Яго архіўная праца была надзвычай важнай для каталагізацыі існай бібліятэкі, выратавання дакументаў ад знішчэння і набыцця дакументаў з аўтографамі і часопісаў (часам за ўласныя сродкі) для калекцыі.[8] Набыткі Нюітэра ўключалі важную калекцыю тэатральных кніг Джозэфа дэ Філіпі і каля 900 оперных лібрэта былога дырэктара тэатра Нестора Рокплана. Яго ўплыў на пашырэнне архіва быў уражлівым. У 1861 годзе было 350 тамоў; да канца 1862 года іх стала 1076, а ў 1882 годзе калекцыя павялічылася да 7 807 тамоў.[9] Ён гарантаваў, што іх важнасць была ўлічана пры адкрыцці оперы Гарнье ў 1875 годзе.

Выбраныя сцэнічныя творы Нюітэра (часта ў супрацоўніцтве)Правіць

СпасылкіПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117071099 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Charles-Louis-Étienne Nuitter // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Bibliothèque nationale de France Charles Nuitter // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117071099 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  5. 5,0 5,1 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. Charles Nuitter // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117071099 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  8. 8,0 8,1 Cooper J: Nuitter, Charles-Louis-Étienne. In New Grove Dictionary of Opera. Macmillan, London and New York, 1997.
  9. 9,0 9,1 Gressel V. Charles Nuitter : des scènes parisiennes à la bibliothèque de l’Opéra. Website of enssibs (Ecole Nationale Supérieure des Sciences de l’Information et des Bibliothèques), accessed 28 October 2008.
  10. Budden J.: Verdi. J M Dent & Sons, London, 1985.
  11. Holoman, D. Kern: The Société des Concerts du Conservatoire 1828—1967. University of California Press, 2004.
  12. Harding J. Jacques Offenbach. John Calder, London, 1980.
  13. List compiled from Harding, and Cooper, Op. cit.
  14. The New York Times review, May 17, 1896