Шаршуны (аграгарадок)

аграгарадок ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Шаршуны (пасёлак))

Шаршу́ны[1] (трансліт.: Šaršuny, руск.: Шершуны) — аграгарадок (да 2014 г. пасёлак[2]) у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета.

Аграгарадок
Шаршуны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 525 чал. (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223048
Аўтамабільны код
5
Шаршуны на карце Беларусі ±
Шаршуны (аграгарадок) (Беларусь)
Шаршуны (аграгарадок)
Шаршуны (аграгарадок) (Мінская вобласць)
Шаршуны (аграгарадок)

Назва правіць

Назва адыменная, ад дахрысціянскага аднаасноўнага балцка-літоўскага антрапоніма (імя) Šaršas.

У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомае прозвішча Šaršūnas, якое, маючы патранімічны суфікс -ūn-, выводзяць ад пачатковага Šaršas.

Побач з Шаршунамі — вёскі з адыменнымі назвамі балцка-літоўскага паходжання Раўкуццевічы, Даўбарова, Кукелеўшчына, Мітраўшчына (цяпер Мідраўшчына).

Прыкметныя мясціны правіць

За вёскай Шаршуны, калі ехаць на Даўбарова, —добраўпарадкаваныя крыніцы, з якіх плыні злева цякуць у раку Удру. Цераз раку, на яе левым беразе — вёска Курганы, названая так ад наяўнасці курганоў.

За некалькі кіламетраў ад Шаршунаў ва ўсходні бок — балцкае гарадзішча ля вёскі Дворышча.

Царква правіць

У 2018 годзе пачалося будаўніцтва храмавага комплексу св. Іаана Прадцечы на сродкі вядомага расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцырыева.[3]

3 кастрычніка 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне царквы і ўзвядзенне крыжа ў будуемым храме ў гонар Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, падчас якога здзейсніў закладку каменя і памятнай граматы ў падмурак храма.[4]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Шаршуны́
  2. Решение Минского районного Совета депутатов от 13 февраля 2014 г. № 371 Об отнесении сельского населенного пункта к агрогородку(недаступная спасылка)
  3. Миллиардер Гуцериев построит под Минском храмовый комплекс Архівавана 6 ліпеня 2018.
  4. МІТРАПАЛІТ ПАВЕЛ ЗДЗЕЙСНІЎ ЗАКЛАДКУ ПАМЯТНАЙ ГРАМАТЫ Ў ПАДМУРАК БУДУЕМАГА ХРАМА ІААНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ Ў АГРАГАРАДКУ ШАРШУНЫ

Спасылкі правіць