Удра
рака ў Беларусі
Удра́, Удранка — рака ў Лагойскім, Мінскім і Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Рыбчанка (басейн Віліі).
Удра | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 26 км |
Плошча басейна | 188 км² |
Басейн | Нёман |
Басейн рэк | Балтыйскае мора |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Малыя Бясяды |
· Каардынаты | 54°14′33″ пн. ш. 27°30′58,60″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рыбчанка |
· Месцазнаходжанне | за 2,5 км на поўнач ад Радашковічаў |
· Каардынаты | 54°11′24,20″ пн. ш. 27°14′20,60″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Лагойскі раён, Мінскі раён, Маладзечанскі раён |
Даўжыня ракі складае 26 км. Плошча — вадазбору 188 км².
Пачынаецца за 1 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Малыя Бясяды Лагойскага раёна, упадае ў Рыбчанку за 2,5 км у напрамку на поўнач ад Радашковічаў. Вадазбор у межах Мінскага ўзвышша. Рэчышча звілістае.
Сярод прытокаў — рэчка Лукавая, ручай Цёплы Стан. Прыкладна за 500 м у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Удранка і каля адселенай у 2018 г. вёскі Пральня на рацэ пабудаваны сажалкі.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 167. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 11,17—18. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)