Сцяпанаўскі сад
Сцяпанаўскі сад — сквер у Цэнтральным раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Кісялёва і Старавіленскай[1].
Сцяпанаўскі сад | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | сквер |
Размяшчэнне | |
53°54′54″ пн. ш. 27°33′29″ у. д.HGЯO | |
Раён | [[Цэнтральны|Цэнтральны]] |
Гістарычны раён | Старажоўка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ канцы XIX ст. на рагу вуліц Старажоўскай (Кісялёва) і Міхайлаўскай (Камуністычная) мяшчанін Іван Сцяпанаў на ўласнай зямлі пасадзіў фруктовы сад, які ў 1913 годзе быў выкуплены горадам.[2].
У садзе расло мноства кветак, а таксама яблыні, грушы, ліпы, некаторыя з якіх захаваліся да нашых дзён. Дарожкі былі пасыпаны чырвонай цаглянай дробкай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны, тут збіралася моладзь, ладзіліся танцы пад акардэон[3].
23 красавіка 2002 года адбылося ўрачыстае ж адкрыццё ў скверы побач з будынкам-новабудоўляй Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь помніка Тарасу Шаўчэнку з нагоды 185-годдзя з дня яго нараджэння.
9 студзеня 2007 года Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў скверу была афіцыйна прысвоена назва «Сцяпанаўскі сад»[1].
Зноскі
- ↑ а б Аб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска Архівавана 21 жніўня 2011.
- ↑ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЎПЛЫЎ НА ТАПАНІМІКУ ЗЯЛЁНЫХ МАСІВАЎ МІНСКА Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Степановский сад Архівавана 23 студзеня 2013. // Мінск стары і новы
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяпанаўскі сад