Шведская служба дзяржаўнай бяспекі

Шведская служба дзяржаўнай бяспекі, СЭПО (шведск.: SÄPO (абрэвіятура ад Säkerhetspolisen — Служба дзяржаўнай бяспекі Швецыі) — самастойнае падраздзяленне Галоўнага паліцэйскага кіравання Швецыі (Rikspolisstyrelsen), у задачы якога ўваходзіць раскрыццё і прадухіленне злачынстваў супраць дзяржаўнай бяспекі.

СЭПО
(Служба дзяржаўнай бяспекі Швецыі)
SÄPO (Säkerhetspolisen)
Краіна  Швецыя
Створана 1 кастрычніка 1989
Юрысдыкцыя Галоўнае паліцэйскае кіраванне Швецыі
Штаб-кватэра Польхемсгатан 30,
Стакгольм, Швецыя
Сярэдняя колькасць каля 1000 чалавек
Папярэднік аддзел «D» Галоўнага паліцэйскага кіравання
Кіраўніцтва
Кіраўнік Андерс Турнберг
Сайт sakerhetspolisen.se
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Шведская служба дзяржаўнай бяспекі была арганізавана ў 1914 г. у сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны. Першапачаткова насіла назву першага ўпраўлення Генеральнага штаба («Паліцэйскае кіраванне»). Да 1917 года яго штат складаўся з дзесяці чалавек: камісара крымінальнай паліцыі, обер-канстэбля і васьмі канстэбляў. У іх функцыі ўваходзіла ажыццяўленне сачэння і правядзенне расследаванняў, акрамя таго, яны мелі права на перлюстрацыю.

Па заканчэнні вайны ў 1918 г. упраўленне было зачынена, а задачы забеспячэння дзяржаўнай бяспекі былі ўскладзеныя на аддзел крымінальнай паліцыі Стакгольма. Служачыя кіравання былі падпарадкаваныя паліцэйскаму інтэнданту Эрыку Халгрэну. У гэты час надавалі больш увагі кантролю за замежнікамі якія знаходзіліся ў краіне. Пасля ўтварэння ў 1932 г. так званай дзяржаўнай паліцыі (statspolisen) гэтыя функцыі былі перададзены ёй, і яна сканцэнтравала сваю ўвагу на сачэнні за нацыянал-сацыялістамі і камуністамі.

У 1937 г. у сувязі з надыходзячай Другой сусветнай вайной пачалася праца па стварэнні сакрэтнай службы, якая адпавядала б за забеспячэнне дзяржаўнай бяспекі Швецыі. Працэс гэты ішоў павольна, і канчаткова служба была сфарміравана толькі летам 1938 г. Працэс гэты развіваўся марудна, і канчаткова служба была сфарміравана толькі ўлетку 1938 г. Аднак на яе фінансаванне не былі выдаткаваныя грашовыя сродкі, і назначаныя у яе кіраўнікі ажыццяўлялі сваю працу паралельна з ажыццяўленнем сваіх паліцэйскіх абавязкаў. Толькі пасля акупацыі Германіяй Даніі і Нарвегіі арганізацыя атрымала фінансавыя рэсурсы і свой штат.

У Дзяржаўнай службе бяспекі (Allmänna Säkerhetstjänsten) працавалі як паліцыянты, так і грамадзянскія служачыя. Штат арганізацыі дасягаў 1 тыс. чалавек. Штат арганізацыі дасягаў 1 тыс. чалавек. Асаблівая ўвага надавалася рэгістрацыі тым хто праяўляў свае сімпатыі да ваюючым бакам, перлюстрацыі пісьмаў і праслухоўвання тэлефонных размоваў.

Пасля заканчэння вайны штат працуючых у службе быў скарочаны з 1060 да 100 чалавек. Арганізацыйна дзейнасць па забеспячэнні бяспекі была ўскладзена на 3-е аддзяленне дзяржаўнай паліцыі.

З пачаткам «халоднай вайны» служба набыла пастаянны характар. Нагляд за яе дзейнасцю ажыццяўляўся рыксдагам.

У 1965 г. было створана самастойнае аддзяленне па забеспячэнню дзяржаўнай бяспекі (аддзел «D»), які падпарадкоўваўся толькі што створанаму галоўнаму паліцэйскаму кіраванню.

Служба дзяржаўнай бяспекі ў сучасным яе выглядзе была арганізаваная 1 кастрычніка 1989 г., калі яна атрымала больш незалежнае становішча і свайго генеральнага дырэктара (generaldirektör), хоць і засталася ў складзе Галоўнага паліцэйскага кіравання.

Спіс генеральных дырэктараў СЭПО правіць

  • Бёр'есан Матс (1 кастрычніка 1989 г. — 9 студзеня 1994 г.)
  • Эрыксан Андэрс (10 студзеня 1994 г. — 27 сакавіка 2000)
  • Даніэльсан Ян (28 сакавіка 2000 — 1 траўня 2003)
  • Бергстранд Клас (15 красавіка 2004 г. — 21 студзеня 2007)
  • Даніэльсан Андэрс (11 чэрвеня 2007 — 2012)
  • Турнберг Андэрс (з 2012)

Літаратура правіць

  • Nationalencyklopedin.

Спасылкі правіць