Шклоўскі замак існаваў y 16—17 ст. y г. Шклоў.

Замак
Шклоўскі замак
54°11′03″ пн. ш. 30°19′20″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512В000635шыфр 512В000635
Map

Апісанне правіць

Пабудаваны на востраве сярод штучнага става, утворанага на р. Шклоўка (Язона). Размяшчаўся на захад ад Шклоўскіх гарадскіх умацаванняў і быў звязаны з імі драўляным мостам «на ізбіцах», які падводзіў да замкавай брамы «з узводам» — пад’ёмным мостам «на чопах жалезных з рэфамі жалезнымі». Па перыметры замкавага двара стаялі драўляныя ўмацаванні: ад ракі, з боку «поля» — гародні, з боку горада — вастракол. У падарожных запісах князя Багуслава Радзівіла ў Шклоўскім замку акрамя брамы згадваюцца 2 іншыя вежы. Паводле інвентара 1661, тут y цэнтры замкавага двара мелася яшчэ адна высокая драўляная вежа, прыстасаваная для артабстрэлу наваколля. У цэйхгаўзе эамка захоўваліся 12 гармат, адна вялікая і 20 малых марцір, 183 гакаўніцы, 44 гранаты рознага калібру, ядры, запас пораху і інш.

У гістарычных крыніцах 18 ст. Шклоўскі замак не ўпамінаецца.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8, С. 426.

Спасылкі правіць