Шляхам жыцця (карціна)

карціна

Шляхам жыцця (Падарожныя) — карціна беларускага мастака Пётры Сергіевіча (19001984), напісаная ў 1934 годзе[1]. Захоўваецца ў калекцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы[2].

Пётра Сергіевіч
Шляхам жыцця. 1934
Тэхніка алей
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Мінск

Апісанне

правіць

У карціне закранута тэму непрытульнасці беларусаў на роднай зямлі пад чужой уладай[1] (у час напісання карціны Заходняя Беларусь знаходзілася пад уладай Польшчы). На палатне намаляваны дзве фігуры - мужчыны ў шэрым адзенні і жанчыны ў чырвонай блузцы і карычневай спадніцы, паказаныя спінамі да гледача. Жанчына, якая трымае дзіцё на руках, злёгку павернута ўлева; мужчына, сагнуты пад цяжкім мяшком, нахілены ўперад. На жоўта-вохрыстым шляху людзей зялёныя ўзгоркі, лагчыны, адзінокая бярозка, справа — вялікае выгнутае дрэва з панурай лістотай, злева, на ўзбочыне дарогі, палявы камень. Удалечыні хмарнае неба, са светлымі палоскамі кволай надзеі[2].

Зноскі