Шова (трансліт.: Šova) — востраў у заходняй частцы возеры Струста (Браслаўскія азёры). Прыкладная плошча - 0,15 км².

Шова
трансліт. Šova
Strusta - Majak - Brasłauski rajon - 2.jpg
Астравы на возеры Струста
Характарыстыкі
Плошча0,15 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
55°41′40″ пн. ш. 27°00′33″ у. д.HGЯO
Акваторыявозера Струста
Краіна
Шова (Беларусь)
Шова
Шова

ГісторыяПравіць

У 1920 - 1930-ых гг. на востраве Шова знаходзілася частка хутара Востраў Струста. Але хутар быў канчаткова ліквідаваны падчас калектывізацыі пасля II Сусветнай вайны.

У 1995 г. уключаны ў склад Нацыянальнага парка Браслаўскія азёры.

У наш час незаселены.

ГеаграфіяПравіць

Абрысамі нагадвае няправільны чатырохвугольнік з доўгім мысам на ўсходнім беразе. Даўжыня — 611 м, шырыня — да 385 м. Знаходзіцца за 75 м на захад ад вострава Чайчын і 520 м на ўсход ад заходняга берага возера Струста. Вышыня сушы — да 25 м.

ПрыродаПравіць

Большая частка вострава Шова пакрыта хваёвым лесам і хмызнякамі. Тут гняздуюць шматлікія птушкі.

АховаПравіць

Востраў Шова з'яўляецца часткай Нацыянальнага парка Браслаўскія азёры. Турыстычныя стаянкі забаронены. Магчымы толькі кароткія пешаходныя экскурсіі.

ЛітаратураПравіць

  • Шидловский К., Браславские озера. Путеводитель по зоне отдыха Браслав. - Мн.: Полымя, 1989
  • Шидловский К., Плыткевич С. Браслав и его окрестности. Путеводитель. - Мн.: Рифтур, 2002 ISBN 985-6700-02-7

СпасылкіПравіць