Струста (возера)

возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці
(Пасля перасылкі з Возера Струста)

Стру́ста[2] — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка, за 4 км у напрамку на поўнач ад горада Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Струста
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 129,6[1] м
Даўжыня 6,4 км
Шырыня 4,2 км
Плошча 13 км²
Аб’ём 0,0943 км³
Даўжыня берагавой лініі 27,8 км
Найбольшая глыбіня 23 м
Сярэдняя глыбіня 7,3 м
Гідралогія
Салёнасць 0,2 ‰
Басейн
Плошча вадазбору 223 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Струста (Беларусь)
Струста
Струста
Струста (Віцебская вобласць)
Струста
Струста
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча 13 км². Найбольшая глыбіня 23 м. Даўжыня 6,4 км. Найбольшая шырыня 4,2 км. Даўжыня берагавой лініі 27,8 км. Аб’ём вады 94,3 млн м³. Плошча вадазбору 223 км². Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м (на поўначы 25—30 м), абразійныя, парослыя хмызняком і лесам, часткова разараныя. Берагі нізкія, пераўвільготненыя, на поўначы зліваюцца са схіламі. Ёсць мноства заліваў і 7 астравоў (агульная плошча 2,58 км²; найбольшыя Чайчын, Шова, Бярозаўскія, Яленя). Прыбярэжная зона да глыбіні 3 м пясчаная, трапляюцца гліны; глыбакаводную зону высцілае іл, часткова сапрапель. Каля паўднёвага і ўсходняга берагоў паласа трыснягу і чароту шырынёй да 300 м. Да глыбіні 6—7 м растуць харавыя водарасці, эладэя канадская, рагаліснік, рдзесты.

На захадзе ўпадае рака Акмяніца, злучана пратокамі з азёрамі Снуды, Балойса і Ельна, сцёк праз пратоку ў возера Войса.

Цераз возера праходзіць турысцкі маршрут. Струстаўскі валун, размешчаны ля затокі возера, — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1992 года).

Паходжанне назвы

правіць

Паводле Казіміра Бугі, назва возера балцкая, звязаная з латышскім strauts, літоўскім srautas «плынь».[3]

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-7. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
  2. БелЭн 2002.
  3. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 512.

Літаратура

правіць
  • Стру́ста // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 213. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16, 46. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі

правіць