Войса (возера)

возера ў Беларусі

Во́йса — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 4 кіламетры на паўночным усходзе ад горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры»[1].

Войса
Возера Войса ў маі
Возера Войса ў маі
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 129,6 м
Даўжыня 3,75 км
Шырыня 1,6 км
Плошча 4,88 км²
Аб’ём 0,01416 км³
Даўжыня берагавой лініі 15,2 км
Найбольшая глыбіня 9,1 м
Сярэдняя глыбіня 4,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 249 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Войса (Беларусь)
Войса
Войса
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні 4,88 км². Найбольшая глыбіня 9,1 м. Даўжыня 3,75 км. Найбольшая шырыня 1,6 км. Даўжыня берагавой лініі 15,2 км. Аб’ём вады 14,16 млн м³. Плошча вадазбору 249 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны высокія, абразійныя, на поўначы і захадзе спадзістыя, месцамі забалочаныя. Берагавая лінія вельмі звілістая. У катлавіне вылучаюць цэнтральны плёс з плоскім дном і паўночны, заходні і паўднёвы, аддзеленыя астравамі або падняццямі. 4 астравы агульнай плошчай 0,11 км². Найбольшыя глыбіні ў паўднёвым плёсе. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей выслана глеем. Расліннасць каля берагоў утварае перарывістую паласу шырынёй 15—20 метраў да глыбіні 2—4 метры.

Войса злучана пратокамі з азёрамі Струста і Неспіш.

На паўночным беразе возера стаіць вёска Зарэчча.

Зноскі

  1. Войса // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 257.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Шидловский К. С. Браславские озёра: Путеводитель по зоне отдыха Браслав. — Мн.: Полымя, 1989. — С. 25, 26. — 63 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-345-00063-8. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16, 46. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-7. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)

Спасылкі

правіць