Што трэба ведаць кажнаму беларусу
«Што трэба ведаць кажнаму беларусу» — брашура, напісаная Вацлавам Ластоўскім, якая мусіла падняць узровень нацыянальнай годнасці і свядомасці беларусаў. Пазней пад нямецкім даглядам да яе напісаў свае дадаткі Язэп Найдзюк (меркавана ў 1943—1944 гадах), якія былі апублікаваныя ў шмат якіх пазнейшых выданнях, а ў Сеціве пераважна з ягонымі дадаткамі і сустракаецца. Брашура часта таксама называецца «Што трэба ведаць кожнаму беларусу». Упершыню праца была выдадзеная газетай «Вольная Беларусь» у друкарні Грынблята ў 1918 годзе. Потым з гэтага выдання быў зроблены перадрук у 1992 годзе.
Што трэба ведаць кажнаму беларусу | |
---|---|
![]() Выданне 1944 года | |
Жанр | брашура |
Аўтар | Вацлаў Ластоўскі (таксама Язэп Найдзюк у бальшыні пазнейшых выданняў) |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1918 год |
Дата першай публікацыі |
1918 год 1944 год (з дадаткамі) |
Асобнае выданне |
1916 год 1944 год (з дадаткамі) |
Выдавецтва | Выдавецтва Вацлава Ластоўскага |
Колькасць старонак |
19 старонак 32 старонкі (з дадаткамі Язэпа Найдзюка) |
Электронная версія | |
![]() |
Дадаткі Язэпа Найдзюка Правіць
- Глава I
Дададзены залік беларусаў ў «арыйскую расу». Прыбраныя даныя пра тэрыторыю еўрапейскіх дзяржаваў. Са спіса народаў зніклі жыды, славенцы і албанцы. Да расповеду пра іншыя народы дададзеныя выпады супраць палякаў і расейцаў. У азначэнне народу дададзеная суполнасць крыві, замест акраслення беларуса «Чаму кожны з нас павінны называцца беларусам».
- Глава II
Перапісанае азначэнне месца жыхарства беларусаў. Дададзены абзац пра бальшавікоў. Прыбраныя даныя пра тэрыторыі, населеныя народамі (таму што межы перакройваліся), само пытанне перанесенае ў главу I, беларусаў стала не 10, а 15 мільёнаў.
- Глава III
Дададзеныя верш Алеся Гаруна, паведамленне пра дыпламатычны статус беларускай мовы, «Шэсць дыялектаў» ператварылася ў «некалькі дыялектаў». Раскрыты псеўданім Францішка Багушэвіча. Дададзены яшчэ адзін верш (без упамінання аўтара).
- Глава IV
Цалкам дададзеныя новыя пытанні «Ці маюць беларусы сваю гісторыю?» ды «Як змагаўся беларускі народ за лепшую долю?».
У главе ёсць незразумеласць: у арыгінальным выданні яна чамусьці стаіць пад нумарам VI, прычым пасля яе ідуць главы IV, V ды VII.
- Глава VII
Значныя дадаткі з апісаннем гісторыі герба, сцяга і звязаных з імі легендаў.
- Глава IX
Дададзеныя 2 абзацы пра захаванне расавай чысціні.
- Глава XI
Дададзены абзац пра змагароў за лепшую долю беларусаў.
- Глава XII
Верш перайменаваны ў «Прысягу беларуса» (арыгінальная назва — «Ніколі»), прозвішча аўтара (Андрэя Зязюлі) напісанае цалкам.
Арыгінал Правіць
Выданне 1918 года мае перадрук 1992 года, выдадзены досыць малым тыражом. Гэтае выданне можна знайсці ў Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі. Аднак шырокай вядомасці дасягнуў варыянт, які быў адрэгаваны Язэпам Найдзюком.
Змест (выдання 1991 года) Правіць
- I. Пра сябе і свой народ
- II. Пра беларускую зямлю
- III. Пра сваю мову
- IV. Пра гісторыю Беларусі
- V. Пра веру беларуса
- VI. Пра Бацькаўшчыну
- VII. Пра нацыянальныя адзнакі беларуса
- VIII. Пра патрыятычныя павіннасьці
- IX. Пра беларускую сям’ю
- X. Беларус на чужыне
- XI. Нашая гордасьць
- XII. Прысяга беларуса
Выданні Правіць
- 1-е выданне — 1918 год (выдадзеная ў газеце «Вольнай Беларусі»)
- 2-е выданне — 1918 год (выдадзеная ў Вільні Выдавецтвам Вацлава Ластоўскага)
- 3-е выданне — 1943 год (выдадзеная ў Мінску Выдавецтвам школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі)
- 4-е выданне — 1944 год (выдадзеная ў Берліне ў межах серыі «Бібліятэчка Калінаўцаў» пад нумарам 1 з дадаткамі Язэпа Найдзюка)
- 5-е выданне — 1970 год (выдадзеная ў газеце «Незалежная Беларусь» (№ 3, Манчэстэр, ліпень 1960, стар. 2) з дадаткамі Язэпа Найдзюка)
- 6-е выданне — 1991 год (выдадзеная ў Мінску Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны з дадаткамі Язэпа Найдзюка)
- 7-е выданне — 1992 год (выдадзеная Друкарняй Я. А. Грынблята, з’яўляецца зборнікам розных артыкулаў (у тым ліку і «Што трэба ведаць кожнаму беларусу») на тэму беларускай годнасці і самасвядомасці)