Шутавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці БССР
Шу́тавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Шутавічы.
Шутавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Смаргонскі раён |
Уключаў | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Шутавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 19 красавіка 1973 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 19 красавіка 1973 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сінькоўскага (6 населеных пунктаў: Бурчакі, Вясенняя, Кунава, Пасынкі, Суцькава, Цары), Залескага (9 населеных пунктаў: Байбы, Белая, Клідзеняты, Перавозы, Пярэбнавічы, Светач, Свірыдавічы, Сукневічы, Шутавічы) і Бялкоўшчынскага (вёска Васілевічы) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.