Сінькоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Сінько́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сінькі.

Сінькоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смаргонскі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Сінькі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 180
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Панізоўскі сельсавет у складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Паніззе. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сінькі, сельсавет перайменаваны ў Сінькоўскі[1]. 31 сакавіка 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лашанскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Дахны, Казароўшчына, Карачоўшчына, Лашаны, Леанполле, Ленкаўшчына, Мілідаўшчына, Місіншчына, Рымцэлі, Серадзі і Шлямкі)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 19 красавіка 1973 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шутавіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Бурчакі, Вясенняя, Кунава, Пасынкі, Суцькава, Цары)[3]. У 1978 годзе ў склад Крэўскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў (вёскі Дахны, Карачоўшчына, Лашаны, Мілідаўшчына, Мысіншчына, Рымцелі, Серадзі, хутары Дзяракі, Жменькі, Касарыха, Касымова, Леанполле, Ленкаўшчына, Садкі, Чаботкі, Шлямкі і Янушка)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1620 чалавек[5], з іх 94,7 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,2 % — палякі, 0,7 % — украінцы, 0,6 % — татары[6]; паводле перапісу 2019 года — 1180 чалавек[7].

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
  4. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.