Лашанскі сельсавет (Смаргонскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Маладзечанскай вобласці БССР

Лаша́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Лашаны.

Лашанскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Смаргонскі раён
Уключаў 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лашаны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 31 сакавіка 1958

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рамцэльскі сельсавет у складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рамцэлі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лашаны, сельсавет перайменаваны ў Лашанскі, у склад Беніцкага сельсавета Маладзечанскага раёна перададзены вёскі Юраўшчына і Дзедаўшчына[1]. 31 сакавіка 1958 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ракавецкага (2 населеныя пункты: Драздзішкі і Кунцаўшчына) і Сінькоўскага (11 населеных пунктаў: Дахны, Казароўшчына, Карачоўшчына, Лашаны, Леанполле, Ленкаўшчына, Мілідаўшчына, Місіншчына, Рымцэлі, Серадзі і Шлямкі) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.