Крэўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Крэ́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Крэва.

Крэўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смаргонскі раён
Уключае 66 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Крэва
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 845
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ардашынскага сельсавета[1]. 20 красавіка 1962 года ў склад Ракавецкага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Ардашы, Арляняты, Балобаны, Біцяняты, Вішнёўка, Вярэбушкі, Гайлешы, Каранды, Копцевічы, Куты, Малявічы, Навасёлкі, Равок, Чатыркі і Янушы), наўзамен у склад сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Вавукі, Дойнеўцы, Ермакі, Клышкі, Крыўск, Кунцаўшчына, Мікулеўшчына, Ракаўцы і Ракуцева)[2]. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Стрыпунскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Вайташы, Гамзічы, Гаравыя, Мірклішкі, Монтацішкі, Панарка, Полтараўшчына, Скірдзімы, Франаполь і Яніна)[3]. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Сінькоўскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў (вёскі Дахны, Карачоўшчына, Лашаны, Мілідаўшчына, Мысіншчына, Рымцелі, Серадзі, хутары Дзяракі, Жменькі, Касарыха, Касымова, Леанполле, Ленкаўшчына, Садкі, Чаботкі, Шлямкі і Янушка)[4]. 25 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ардашынскага сельсавета (23 населеныя пункты: вёскі Ардашы, Арляняты, Балобаны, Баярск, Біцяняты, Вішнёўка, Вярэбушкі, Гейлешы, Каранды, Качаны, Копцевічы, Круглянка, Куты, Малявічы, Мілэйкава, Навасёлкі, Пераходы, Равок, Труханава, Чатыркі, хутары Асманоўка, Вішнёўка, Галавацішкі)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2386 чалавек[6], з іх 96,5 % — беларусы, 1,6 % — палякі, 1,3 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 1845 чалавек[8].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.