Шчацінкасківічныя
Шчацінкаскі́вічныя (Chaetognatha) — тып марскіх беспазваночных жывёл.
Шчацінкасківічныя | ||||||||||||
| ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Chaetognatha | ||||||||||||
Класы | ||||||||||||
| ||||||||||||
|
Апісанне Правіць
Даўжыня ад 5 мм да 10 см. Цела стрэлкападобнае, шклопадобна-празрыстае. Падзелена на галаўны, тулаўны і хваставы аддзелы; аблямаванае бакавымі (парнымі) і хваставымі плаўнікамі. На галаве — рот, органы пачуццяў і 2 бакавыя групы серпападобных хапальных шчацінак (адсюль назва). Маецца прымітыўная крывяносная сістэма, кроў бясколерная. Дыхальнай і выдзяляльнай сістэм няма.
Пашырэнне Правіць
Вядома звыш 100 відаў. Пашыраны ва ўсіх морах. Пераважна планктонныя, ёсць донныя віды. Найбольш вядомая марская стрэлка (Sagitta).
Асаблівасці біялогіі Правіць
Гермафрадыты. Развіццё прамое.
Кормяцца планктоннымі беспазваночнымі, зрэдку маляўкамі рыб.
Літаратура Правіць
- Шчацінкасківічныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).