Шчучынск

горад у Казахстане

Шчу́чынск — курортны горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Бурабайскага (Шчучынскага) раёна Акмолінскай вобласці Казахстана. Размешчаны ў Паўночным Казахстане, на возеры Шчуч’е, за 70 км на паўднёвы ўсход ад адміністрацыйнага цэнтра вобласці горада Какшэтаў. Чыгуначная станцыя «Курорт-Баравое» на лініі Петрапаўлаўск — Астана. На тэрыторыі горада размешчаныя прадпрыемствы чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту. Заводы: нярудных будаўнічых матэрыялаў, жалезабетонных вырабаў, малочны завод, мясакамбінат, швейная фабрыка, і кацельна-механічны завод. Найбуйнейшы населены пункт Шчучынска-Бароўскай курортнай зоны.

Горад
Шчучынск
каз.: Щучинск
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Акім
Махметаў Бегахмет Сабыржанавіч
Заснаваны
Ранейшыя назвы
станіца Шчучынская, сяло Шчуч'е
Горад з
Вышыня цэнтра
395 м
Насельніцтва
46108[1] чалавек (2016)
Тэлефонны код
+7 +7 71636
Паштовы індэкс
021700
Афіцыйны сайт
Шчучынск на карце Казахстана
Шчучынск (Казахстан)
Шчучынск

Зноскі

Спасылкі правіць