Шырокі прагрэсіўны фронт (Аргенціна)

Шырокі прагрэсіўны фронт (ісп.: Frente Amplio Progresista, FAP) — левацэнтрысцкая кааліцыя ў Аргенціне, створаная ў 2011 годзе, якая ўключае прагрэсіўныя і сацыял-дэмакратычныя палітычныя партыі з упорам на перадавыя і празрыстай сацыяльнай дзяржавы, якія выступаюць за развітую і празрыстую сацыяльную дзяржаву.

Шырокі прагрэсіўны фронт
Frente Amplio Progresista
Logo fap 2012.png
Лідар Hermes Binner
Дата заснавання 2011
Дата роспуску 13 чэрвеня 2013
Ідэалогія дэмакратычны сацыялізм, сацыял-дэмакратыя
Колькасць членаў 96 250
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў 22 з 257
Месцаў у Сенаце 5 з 72
Сайт binnerpresidente.com

FAP быў утвораны 11 чэрвеня 2011 года, пасля V Надзвычайнага нацыянальнага кангрэса Сацыялістычнай партыі. Да фронту далучыліся таксама Новая партыя супраць карупцыі, за сумленнасць і празрыстасць, Рэвалюцыйная камуністычная партыя, Сапраўдная сацыялістычная партыя, партыя Буэнас Айрэс для ўсіх, партыя Народнага Адзінства і некаторыя іншыя дробныя левыя партыі.

Некаторыя з асноўных прапаноў Шырокага прагрэсіўнага фронту:

  • Парламенцкая сістэма.
  • Закон аб гендэрнай ідэнтычнасці.
  • Закон аб дапаможнай рэпрадуктыўнай тэхналогіі.
  • Закон аб аднапольных шлюбах.
  • Канец забароны донарства крыві для геяў.
  • Гендэрная роўнасць і ліквідацыя забойства жанчын.
  • Лібералізацыя наркотыкаў.
  • Палавое выхаванне.
  • Усеагульны і бясплатны доступ да аховы рэпрадуктыўнага здароўя.
  • Поўную нацыяналізацыю YPF (найбуйнейшай аргенцінскай нафтагазавай кампаніі).
  • Асаблівую палітыку па зніжэнні мацярынскай смяротнасці.
  • Прызнанне Цэнтральнага аргенцінскага прафсаюза работнікаў.
  • Інстытуцыянальнае развіццё Саюза паўднёваамерыканскіх нацый.
  • Публічнае абмеркаванне пры складанне дзяржаўнага і муніцыпальнага бюджэтаў.
  • Аналіз знешняга доўгу.
  • Перагляд субсідый.

СпасылкіПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.