Шэндзі (араб. شندي‎‎) — горад на ўсходзе Судана, размешчаны на тэрыторыі штата Ніл.

Шэндзі
Краіна
Каардынаты
Шэндзі на карце Судана
Шэндзі (Судан)
Шэндзі
Шэндзі (Судан)
Шэндзі

За 45 кіламетраў на паўночны ўсход ад Шэндзі знаходзіцца старажытны горад Мероэ, прызнаны ЮНЕСКА помнікам Сусветнай спадчыны чалавецтва.

Геаграфічнае становішча правіць

Горад знаходзіцца ў паўднёвай частцы штата, на правым беразе Ніла[1], на вышыні 376 метраў над узроўнем мора[2]. Шэндзі размешчаны на адлегласці прыблізна 110 кіламетраў на паўднёвы захад ад Эд-Дамера, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі і на адлегласці 155 кіламетраў на паўночны ўсход ад Хартума, сталіцы краіны.

Клімат правіць

Клімат горада трапічны пустынны вельмі гарачы, ападкаў мала (80 мм) усё выпадаюць летам падчас мусона хоць тут ён слаба выяўлены.

Дэмаграфія правіць

Па дадзеных апошняга афіцыйнага перапісу 1983 года, насельніцтва складала 34 505 чалавек[3].

Эканоміка правіць

Асновай эканомікі горада з’яўляецца рэалізацыя сельскагаспадарчай прадукцыі, вырабленай у навакольных Шэндзі сельскіх населеных пунктах. Таксама невялікую ролю адыгрывае турызм, што звязана перш за ўсё з адсутнасцю неабходнай інфраструктуры.

Транспарт правіць

На паўночнай ускраіне горада размешчаны аэрапорт (ICAO: HSND).

Адукацыя правіць

У 1994 годзе у горадзе быў заснаваны ўніверсітэт.

Зноскі

  1. Шенди // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  2. Физико-географические данные Архівавана 21 снежня 2010. (англ.)
  3. World Gazetteer Архівавана 10 лютага 2013. (англ.)

Літаратура правіць