Мероэ
Ме́раэ, Мероэ (стар.-грэч.: Μερόη, араб. أهرامات مروي) — старажытны горад, цэнтр старажытнай цывілізацыі ў Афрыцы. Знаходзіцца на тэрыторыі сучаснага Судана, на поўдзень ад 5-га парога Ніла (паміж вёскамі Кігейк, Дэркаб і Бегаравія)[1].
Славутасць | |
Мероэ | |
---|---|
16°56′07″ пн. ш. 33°45′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Дата заснавання | XXV стагоддзе да н.э. |
Дата скасавання | XV стагоддзе да н.э. |
Аб’ект Сусветнай спадчыны | |
Archaeological Sites of the Island of Meroe (Археалагічныя помнікі вострава Мероэ) |
|
Спасылка | № 1336 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii, iii, iv, v |
Рэгіён | Афрыка |
Уключэнне | 2011 (35-я сесія) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сталіца Мераіцкага царства ў IX—VIII ст. да н.э. — VIII—IX ст. н.э. Зручнае геаграфічнае размяшчэнне (караванныя шляхі ад Ніла і Чырвонага мора да Міжземнамор’я), радовішча жалезнай руды садзейнічалі ўзвышэнню горада. У Мероэ ўзнік першы ў Афрыцы алфавіт. Каля 330—340 н.э. заваявана Аксумскім царствам. 3 пачатку 20 ст. вядуцца археалагічныя раскопкі. Захаваліся руіны замкаў, рымскіх лазняў, абсерваторыі, храмаў Амона, Ісіды і інш. Асноўная тэрыторыя Мероэ занята жылымі кварталамі і вытворчымі майстэрнямі. На ўсход ад Мероэ некропалі: адзін царскі і 2 агульныя[1].
Рэшткі Мероэ плошчай 24 км² ўключаны ў 2011 г. у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Зноскі
- ↑ а б Мераэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Літаратура
правіць- Мераэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Кацнельсон И. С. Напата и Мероэ — древние царства Судана. — М.: Наука, 1970. — 452 с.
Спасылкі
правіцьМероэ на Вікісховішчы |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1336 рус. • англ. • фр. |
- whc.unesco.org
- Ancient History: Meroe
- Kush, Meroe, and Nubia Архівавана 21 лістапада 2016.
- Ancient Sudan Архівавана 16 кастрычніка 2014.
- Miniature Pyramids of Sudan