Тэрмы — антычныя лазні ў класічнай Грэцыі[1] — пры вялікіх дамах і гімнасіях; у перыяд элінізму імі карысталася ўсё насельніцтва горада. У Старажытным Рыме тэрмы ўзніклі па грэчаскім узоры і сталі цэнтрамі грамадскага жыцця.

Правінцыйныя тэрмы ў курортным Баце, Англія.
Ацяпляльная сістэма — гіпакаўст

Старажытнарымскія тэрмы правіць

Першыя тэрмы пабудаваў у Рыме Агрыпа (2519 гады да н.э.), які адпісаў іх у бясплатнае карыстанне рымскаму насельніцтву. Побач з імі на Марсавым полі пабудаваў свае тэрмы Нерон (пазней яны былі адрамантаваны Аляксандрам Северам, чаму часам і завуцца Аляксандравымі). Недалёка ад Неронава Залатога дому знаходзяцца тэрмы Ціта; на паўночны ўсход ад іх, амаль побач, былі тэрмы Траяна (104109), дзе ў валадаранне гэтага імператара мыліся жанчыны. Пазней узведзены былі тэрмы Каракалы, якія афіцыйна зваліся Антанінавымі; яны знаходзіліся каля Апіевай дарогі, за Капенскай брамай, паміж Авенцінам і Цэліем. Паміж Квірыналам і Віміналам знаходзіліся тэрмы Дыяклетыяна (298306), якія займалі 13 га. Фрыгідарый іх Мікеланджэла ператварыў у царкву Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры, якая існуе і да гэтага часу. Тут жа размяшчаецца Нацыянальны музей Рыма. Тэрмы будаваліся і на тэрыторыі рымскіх правінцый, напрыклад імператарскія тэрмы ў Трыры.

Унутры імператарскія тэрмы былі выкананы з мармуру, упрыгожаны мазаікай, скульптурамі і мармуровымі калонамі, вокны і дзверы былі з бронзы. У тэрмах знаходзіліся наступныя памяшканні: адзежу пакідалі ў распранальні (apodyterium), затым наведвальнік мог заняцца спортам або змазаць цела алеямі. Лазневая «праграма» пачыналася з купання ў халоднай вадзе ў frigidarium, затым у ледзь цёплай вадзе ў tepidarium, і потым у caldarium, з цёплай вадой.

Сістэма ацяплення ў тэрмах правіць

 
Рымская лазня на палатне Альма-Тадэмы ў лонданскай галерэі Тэйт

Рымскія архітэктары распрацавалі эфектыўную сістэму цэнтральнага ацяплення з падагрэвам падлога і сцен — гіпакаўст (hypocaustum). У тэрмах з дапамогай печы (praefurnium) награваліся вада і паветра, якія затым цыркулявалі пад падлогай і ў поласцях сцен. Пры гэтым выкарыстоўваліся падвойныя пакрыцці, каб падлга не была вельмі гарачай. Верхняе пакрыццё складалася з вялікай цэглы, пласта бітай гліны і асноўнага пакрыцця. Усё гэта трымалася на невялікіх цагляных апорах (pilae), якія адразу размяшчалі ў шахматным парадку. У сцены была ўбудавана прамавугольная цэгла, унутры полая (tubuli), якая мацаваліся металічнымі скобамі. Унутры сцяны тэрм былі ўпрыгожаны мармурам ці атынкаваны.

тэрміны:

  • Палестра — месца для фізічных практыкаванняў
  • Ападзітэрый — пакой для распранання ў рымскіх лазнях, прылазнік
  • Тэпідарый — цёплае памяшканне
  • Кальдарый — самае гарачае памяшканне
    • Гіпакаўст — ацяпляльная сістэма, знаходзілася пад кальдарыем
    • Лаканік (судаторыум, гіпакаўст) — памяшканне, дзе выграваліся сухім паветрам, з вялікім, але дробным басейнам для абмывання
    • Прапнігій — парыльня
  • Фрыгідарый — халаднаваты пакой з басейнамі
  • Айлептэрый — спецыяльнае памяшканне, дзе рабіліся масаж і націранне цела алеямі.

Спіс старажытнарымскіх тэрм правіць

Старажытнарымскія тэрмы будаваліся па ўсёй тэрыторыі Рымскай імперыі, але да нашых дзён захаваліся, як правіла, толькі ў выглядзе руін. Лепш за ўсё захаваліся тэрмы Каракалы, якія ўжо ў V стагоддзе н.э. лічыліся адным з цудаў Рыма.

Назва тэрмы Месцазнаходжанне Час будаўніцтва Краіна (сучасны статус) Апісанне Выява
Тэрмы Агрыпы
лац.: Thermae Agrippae
Рым
41°53′48,86″ пн. ш. 12°28′37,19″ у. д.HGЯO
I стагоддзе да н.э. Італія Першыя вялікія тэрмы, пабудаваныя ў Рыме. Названы ў гонар зяця і спадчынніка Актавіяна АўгустаМарка Віпсанія Агрыпы, які пабудаваў іх. Агрыпа завяшчаў тэрмы ў бясплатнае карыстанне рымскаму насельніцтву ў год сваёй смерці — 12 да н.э.
 
Тэрмы Ціта
лац.: Thermae Titus
Рым
41°53′33,20″ пн. ш. 12°29′38,59″ у. д.HGЯO
I стагоддзе (81) Італія Пабудаваны імператарам Цітам.
 
Тэрмы Траяна
лац.: Thermae Traianus
Рым
41°53′30,72″ пн. ш. 12°29′46,61″ у. д.HGЯO
II стагоддзе (104109 гады) Італія Пабудаваны імператарам Траянам.
 
Тэрмы Каракалы
лац.: Thermae Antoninianae
Рым
41°52′46″ пн. ш. 12°29′35″ у. д.HGЯO
III стагоддзе (212217 гады) Італія Тэрмы імператара Каракалы ў Рыме, афіцыйна названыя Антанінавымі. Знаходзіліся каля Апіевай дарогі, за Капенскай брамай, паміж Авенцінам і Цэліем. У V стагоддзі н.э. Тэрмы Каракалы лічыліся адным з цудаў Рыма.
 
Тэрмы Дыяклетыяна
лац.: Thermae Diocletiani
Рым
IV стагоддзе (298306 гады) Італія У 305 годзе асвячоны ў гонар Дыяклетыяна. Лазні плошчай больш за 13 га. пабудаваны па плане падобнаму да тэрмаў Каракалы і Траяна. Збудаванні ўмяшчалі да 3 тысяч чалавек, сады былі ўпрыгожаны фантанамі і павільёнамі, на тэрыторыі таксама знаходзіліся бібліятэка, залы для сходаў і спартыўных практыкаванняў.
 
Тэрмы Канстанціна Рым
Італія
 
Тэрмы Антонія
лац.: Thermae Antonius
Карфаген
II стагоддзе (162) Туніс
 
Тэрмы цыклопаў
Дуга
III стагоддзе Туніс
 
Термы Aïn Doura
Дуга
IIIII стагоддзе Туніс
 
Тэрмы Ліцынія
Дуга
III стагоддзе Туніс У гонар другога консула Рыма Ліцынія (лац.: Publius Licinius Egnatius Gallienus).
 

Зноскі

  1. Этымалогія лацінскага слова thermae звязана з грэчаскім словам thermos («цёплы, гарачы»). Грэчаскія лазні называліся «лаканікум» па назве вобласці Лаканіка.

Літаратура правіць

  • Сергеенко М. Е. «Жизнь Древнего Рима». М.-Л., 1960
  • Hoffmann Th.R. «Die Kunst der römischen Antike».Stuttgart, 2005.

Спасылкі правіць