Шэрстакрылы (Dermoptera) — атрад плацэнтарных млекакормячых, уключае толькі 2 віды.
Шэрстакрылы |
Малайскі шэрстакрыл |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Dermoptera Illiger, 1811
|
Арэал |
---|

Малайскі шэрстакрыл
Філіпінскі шэрстакрыл
|
|
Даўжыня цела 36-43 см, хваста — 22-27 см, маса 1-1,7 кг. Галава з падоўжанай пысай, вушы кароткія, амаль безвалосыя, вочы вялікія, накіраваны ўперад. Падэшвы лап з дыскавымі прысоскамі. Ад шыі ўздоўж усяго цела цягнецца скурыстая лятальная перапонка, якаая прымацавана да пярэдніх і задніх канцавін і заканчваецца ля кончыка хваста. Поўсць рабая, кароткая, густая, мяккая.
Вядомы з верхняга палеацэна і ніжняга эацэна Паўночнай Амерыкі.
Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Жывуць у раўнінных трапічных лясах на дрэвах.
Асаблівасці біялогііПравіць
Прыстасаваныя да планіруючага палёту, робяць скачкі на адлегласць да 140 м. Па галінах перамяшчаюцца, падвесіўшыся спіной уніз. Актыўнасць начная.
Кормяцца лісцем, пладамі і насеннем раслін.
Самка нараджае адно дзіцяня і на працягу першых шасці месяцаў носіць яго на бруху.
Згодна Чырвонаму спісу МСАП, стан абодвух відаў не выклікае засцярогі.