Энкі

(Пасля перасылкі з Эа)

Энкі, Эа (акад.: Хая, ці па прынятаму ў навуцы, але няправільнаму чытанню — Эя) — адзін з галоўных багоў шумера-акадскага пантэону, гаспадар зямлі, прэсных вод і падземнага сусветнага акіяну, таксама ўладар мудрасці і магіі, абаронца людзей перад багамі, заступнік шумерскага горада Эрэду.

Энкі (Эа)
Гаспадар зямлі і вады
Міфалогія Шумера-акадская
Сфера ўплыву Eridu[d]
Пол мужчынскі пол
Бацька Ан
Маці Нама
Браты і сёстры Энліль
Жонка Нінчурсанга (Дамгалнуна)
Дзеці бог-лекар Асалдухі, багіня Наншэ, Думузі
У іншых культурах Ea[d], Палант і Ogmios[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Упершыню яго імя сустракаецца на шумерскіх таблетках XXVIII - XXVII стст. да н. э. Энкі стварае людзей і разам з братам Энлілем - малодшых багоў, адказных за жывёлу і зерне, упарадкуе навакольны свет, апладняе глебу, вынаходзіць плуг, матыку і форму для цагліны, валодае магічнай сілай мэ.

У шумера-акадскім мастацтве маляваўся як чалавек у доўгай вопратцы, з якога струменяцца Тыгр і Еўфрат. У Асірыі і Вавілоніі - як вадзяны чалавек ці марская чарапаха. У Вавілоне вядома выява ў выглядзе аленя, што танцуе вакол сусветнага акіяну.

Прысвечаныя Энкі ўшанаваныя жывёліны - баран і алень.

Спасылкі правіць