Эазінафільнае запаленне стрававода

Эазінафільнае запаленне стрававода (эазінафільны эзафагіт) — хранічнае аўтаімуннае захворванне стрававода, выкліканае харчовымі і аэразольнымі алергенамі. Клінічна праяўляецца сімптомамі дысфункцыі стрававода, а гісталагічна — запаленчай інфільтрацыяй сценкі стрававода з перавагай эазінафілаў. У 50 % хворых на ЭЗС назіраюцца атапічныя захворванні: дыхавіца, алергічны рыніт, атапічны дэрматыт, IgE-залежныя харчовыя алергіі.

Эазінафільнае запаленне стрававода
Гісталагічны вобраз ЭЗС (гематаксілін-эазін).
Гісталагічны вобраз ЭЗС (гематаксілін-эазін).
МКХ-10 K20.20.
МКБ-10-КМ K20.0 і K20
МКХ-9 530.13530.13
МКБ-9-КМ 530.13[1][2]
OMIM 610247 і 613412
MedlinePlus 007717
eMedicine article/1610470 
MeSH D057765
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клінічны вобраз правіць

Скаргі хворага неспецыфічныя і могуць з узростам змяняцца. У дзяцей дамінуюць складанасці падчас кармлення, адмовы ад прыёму ежы, а таксама тармажэнне прыросту масы цела і росту; у дарослых — дысфагія і эпізоды захрасання кавалкаў ежы. Характэрнымі рысамі ЭЗС з’яўляюцца пазбяганне прадуктаў харчавання, якія ствараюць праблемы з глытаннем, і працяглы час перажоўвання. Хворы спажывае шмат вады падчас прыёму ежы. Могуць назірацца боль за грудзінай і сімптомы страўнікава-страваводнага рэфлюксу.

Дыягностыка правіць

 
Эндаскапічны вобраз ЭЗС. Відочныя характэрыстычныя кольцы слізістай абалонкі.
  • Лабараторныя даследаванні: невялікая эазінафілія перыферычнай крыві ў 5-50 % хворых, у ~70 % павышаны агульны ўзровень IgE ў крыві, а таксама спецыфічных для харчовых і аэразольных алергенаў IgE.
  • Эндаскапія: кругавыя зморшчыны, кольцы слізістай абалонкі (вобраз трахеі), падоўжныя разоры, камякі, налёты белага колеру, адсутнасць сасудзістага малюнка, гіперэмія і набраканне слізістай абалонкі, пры запушчанай хваробе — стэнозы. Нармальны вобраз слізістай абалонкі стрававода (у 10 % хворых) не выключае ЭЗС.
  • Гісталагічныя даследаванні: біяптаты (2-4) для гісталагічных даследаванняў дыстальнай і праксімальнай часткі стрававода выяўляюць наяўнасць эазінафілаў у эпітэліі і іншых абшарах сценкі стрававода, наяўнасць эазінафільных мікраабсцэсаў, пашырэнне міжклетачных прастор, гіпертрафію і падаўжэнне музкоў базальнай мембраны, а таксама фіброз базальнай мембраны слізістай абалонкі.

Дыягнастычныя крытэры ЭЗС (ACG 2013)[3] правіць

  1. сімптомы з’яўляюцца вынікам дысфункцыі стрававода;
  2. у біяптатах з стрававода выяўляецца запаленне з наяўнасцю >15 эазінафілаў у п / б (павелічэнне х 400);
  3. эазінафільнае запаленне абмежавана выключна страваводам і працягваецца, нягледзячы на лячэнне ІПП;
  4. выключаны іншыя прычыны эазінафіліі стрававода.

Дыферэнцыяльная дыягностыка правіць

  1. гастраэзафагеальная рэфлюксная хвароба;
  2. іншыя прычыны дысфагіі;
  3. іншыя прычыны эазінафіліі стрававода:

Лячэнне правіць

Дыета правіць

Перш за ўсё, належыць ацаніць мэтазгоднасць элімінацыйнай дыеты:

  1. Элементная дыета — дыетычнае харчаванне, вырабленае вытворчым шляхам; добра збалансаванае, ачышчанае ад алергенаў, але пацыенты могуць яго не прымаць з-за смаку.
  2. Эмпірычная гіпаалергенная дыета — грунтуецца на элімінацыі найбольш частых харчовых алергенаў, у тым ліку малака, яек, рыбы, арэхаў, соі і пшаніцы.
  3. Мэтанакіраваная элімінацыйная дыета — падабраная згодна з індывідуальнымі патрэбамі і магчымасцямі пацыента на падставе анамнэзу і вынікаў алергічных тэстаў.

Фармакалагічнае лячэнне правіць

  1. ІПП: добрая рэакцыя мае дачыненне да дыферэнцыяльнай дыягностыкі, але таксама лячэнне ІПП змяншае інтэнсіўнасць сімптомаў у часткі хворых.
  2. ГКС мясцовага дзеяння: з’яўляюцца прэпаратамі па выбару. Адсутнічаюць прэпараты, спецыфічныя для ЭЗС, выкарыстоўваюцца прэпараты аэразольных ГКС: будэсонід або флютыказон. Непажаданы эфект — кандыдоз стрававода. У хворых без адказу на стандартнае 8-тыднёвае лячэнне можна працягнуць тэрапію з большымі дозамі прэпаратаў.
  3. ГКС агульнага дзеяння: найбольш эфектыўныя, але ў сувязі са значнымі пабочнымі дзеяннямі зарэзерваваныя для хворых з цяжкімі сімптомамі, якія патрабуюць хуткага дасягнення клінічнага паляпшэння або не адказалі на іншае лячэнне. У большасці хворых назіраецца стэроідазалежнасць — пасля адмены ГКС сімптомы вяртаюцца. Стандартная доза прэднізалона складае 1-2 мг / кг / дз.

Прагноз правіць

ЭЗС з’яўляецца хранічнай хваробай: поўнае знікненне сімптомаў магчыма, але ў большасці хворых назіраецца толькі памяншэнне інтэнсіўнасці сімптомаў. Спыненне лячэння можа выклікаць рэцыдыў.

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 4 жніўня 2018.
  3. https://gi.org/guideline/evidenced-based-approach-to-the-diagnosis-and-management-of-esophageal-eosinophilia-and-eosinophilic-esophagitis-eoe/

Літаратура правіць

  • Gajewski, Piotr. Interna Szczeklika - mały podręcznik 2016/2017. — Elsevier, 2016. — 1535 с. — ISBN 978-83-7430-491-7.
  • Варанец, В.І. Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў: для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі. — Чатыры чвэрці, 2013. — 208 с. — ISBN 978-985-7058-13-6.