Эбон
Эбон (англ.: Ebon, маршал.: Epoon) — атол на поўдні Маршалавых Астравоў. Плошча сушы — 5,75 км². Насельніцтва (2011 г.) — 706 чал.
Эбон | |
---|---|
англ. Ebon, марш. Epoon | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 5,75 км² |
Найвышэйшы пункт | 3 м |
Насельніцтва | 706 чал. (2011) |
Шчыльнасць насельніцтва | 122,78 чал./км² |
Размяшчэнне | |
4°38′ пн. ш. 168°43′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Маршалавы Астравы |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эбон знаходзіцца прыкладна ў 393 км на паўднёвы захад ад Маджура, сталіцы Маршалавых Астравоў. Складаецца з 22 астравоў, размешчаных на каралавым рыфе, які атачае шырокую лагуну (103,83 км²). На астравах знойдзены фасфаты.
У старажытнасці быў населены мікранезійцамі, продкамі сучасных маршальцаў. У 1799 г. адкрыты амерыканскімі гандлярамі. У XIX ст. стаў перавалачным пунктам для замежных кітабояў. У канцы XIX ст. быў усталяваны пратэктарат Германіі. У 1914—1945 гг. знаходзіўся пад кантролем Японіі. У 1948—1986 гг. — пад апекай ЗША.
Асноўныя гаспадарчыя заняткі эбонцаў — гадоўля рыбы на прамысловых фермах, вырошчванне какосавай пальмы. Дзейнічае аэрапорт.