Слаявіна даўжынёю 5—30 см, прымацавана да субстрату слаба выяўленай асновай або ляжыць свабодна. Мае зеленаваты, шаравата-белаваты ці жаўтаваты колер. Лопасці мяккія, вуглавата-акруглыя або плоскія, стужкападобныя, са шматлікімі сарэдыямі па краі. Пладовыя целы (апатэцыі) утвараюцца рэдка. Сумкі падоўжаныя, споры яйцападобныя.
Віды і экалогіяПравіць
3 эверніі слівавай (т.зв. «дубовы мох») атрымліваюць сыравіну для антыбіятычнага прэпарату «Эвазін», на аснове канцэнтраванага спіртавога экстракту вырабляюць духі, адэкалон, пудру, крэмы, мыла і інш.
- Эвернія // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. I. Мн., 2003.