Эгірын
Эгіры́н, акміт[1] — пародаўтваральны мінерал, сілікат групы монаклінных піраксенаў. Сілікат натрыю і жалеза.
Эгірын | |
---|---|
![]() | |
Формула | NaFe3+(Si2O6) |
Сінгонія | Манаклінная |
Колер | Зялёны, зеленавата-чорны, чырванавата-карычневы, чорны |
Колер рысы | Жаўтлява-шэрая |
Бляск | Шкляны |
Празрыстасць | прасвечваючы, непразрысты |
Цвёрдасць | 6—6,5 |
Спайнасць | Сярэдняя па {110} |
Шчыльнасць | 3,5—3,54 г/см³ |
СкладПравіць
Уласцівы ізамарфізм Na+Fe3+ (Mg, Fe2+) з пераходам пры ўтрыманні NaFe [Si2O6] < 70 мол. % у эгірын-аўгіт. Адзначаюцца прымешкі Al2O3 (да 6 %), TiO2 (да 0,25 %), Nb2O5, MnO, BeO, ZrO2, часам V2O3, SrO, Ta2O5, скандыю. Сустракаецца ў выглядзе асобных даўгапрызматычных да тонкаігольчатых крышталяў. Колер зеленавата-чорны. Цвёрдасць 6—6,5, шчыльнасць 3,5—3,54 г/см³.
ВыкарыстаннеПравіць
Эгірын з'яўляецца патэнцыяльнай крыніцай скандыю[1]. Пароды з утрыманнем эгірыну выкарыстоўваюцца ў дэкаратыўных мэтах.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя.
ЛітаратураПравіць
- Эгірын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 43. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эгірын
- Эгірын у базе webmineral.com (англ.)
- Эгирин (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Эгирин // КаталогМинералов. RU (руск.)