Эдвард Колі Бёрн-Джонс

Эдуард Колі Бёрн-Джонс (Sir Edward Burne-Jones; 28 жніўня 1833, г. Бірмінгем, Вялікабрытанія17 чэрвеня 1898) — англійскі мастак, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Прадстаўнік прэрафаэлітаў.

Эдвард Колі Бёрн-Джонс
англ.: Edward Coley Burne-Jones
Фатаграфія
Дата нараджэння 28 жніўня 1833(1833-08-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 чэрвеня 1898(1898-06-17) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства  Вялікабрытанія
Бацька Edward Richard Jones[d][4]
Маці Elizabeth Coley[d][4]
Жонка Georgiana Burne-Jones[d][4][5][…]
Дзеці Margaret Burne-Jones[d], Philip Burne-Jones[d] і Christopher Burne-Jones[d]
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, дызайнер, ілюстратар, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва, дзеяч мастацтваў
Жанр гістарычны жывапіс
Вучоба Дантэ Габрыэль Расеці, Італія
Мастацкі кірунак прэрафаэлітызм
сімвалізм[1]
Вядомыя працы Зачараваны Мерлін
Кароль Кафетуа і жабрачка
Уплыў на Обры Бёрдслі
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1859 і 1862 працаваў у Італіі. Зазнаў уплыў Д. Г. Расеці. Звяртаўся да стылізацыі ў духу італьянскага кватрачэнта. Яго дэкаратыўныя кампазіцыі 1870—90-х г. на рэлігійныя і легендарныя сюжэты («Залатая лесвіца», «Кароль Кафетуа і жабрачка», «Любоў сярод руін») адметныя трохі манерным, гнуткім лінейным рытмам, цягай да арнаментальнасці, рысамі рамантычнай усхваляванасці і ідэалізацыі. Выкананыя ім для майстэрняў У. Морыса ілюстрацыі (да «Збору Джэфры Чосера», 1896, разам з У. Морысам), эскізы габеленаў, мазаік, вітражоў, прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва спрыялі адраджэнню англійскіх мастацкіх рамёстваў.

Зноскі

  1. Edward Burne-Jones (PDF)
  2. а б RKDartists
  3. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  4. а б в Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

правіць
  • Бёрн-Джонс // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.

Спасылкі

правіць