Эдвін (вал.: Edwin) (памёр у 1018 годзе) — кароль Дэхейбарта ў 1005 — 1018 гадах, сын Эйніяна, пляменнік Марэдыда і ўнук Оўайна.

Эдвін ап Эйніян
вал.: Edwin ap Einion
Сцяг Кароль Дэхейбарта
1005 — 1018
Сумесна з Кадэл ап Эйніян
Папярэднік Кінан ап Хівел
Пераемнік Лівелін ап Сейсіл
Нараджэнне X стагоддзе
Смерць 1018
Бацька Эйніян ап Оўайн[d]
Маці Эленар верх Гверстан
Дзеці Hywel ab Edwin[d], Maredudd ab Edwin[d] і Owain ab Edwin[d]

У 992 годзе, з мэтай звяржэння свайго дзядзькі, удзельнічаў на баку англасаксаў у набегу на Уэльс, аднак не дасягнуў сваёй мэты. Наступныя гады пражываў у сваім уладанні ў Херэфардшыры. У 1005 годзе, пры дапамозе войска англасаксаў, стаў каралём Дэхейбарта. Верагодна, кіраваў разам з братам Кадэлам і прымтрымліваўся волі англічан. У 1018 годзе яны абодва былі пераможаны Лівелінам, каралём Гвінеда.

Сын Эдвіна ап Эйніяна — Хівел ап Эдвін — кіраваў Дэхейбартам з 1033 па 1043 год[1]. Старэйшы сын Эдвіна ап Эйніяна — Марэдыд ап Эдвін — таксама кіраваў Дэхейбартам у перыяд з 1033 па 1035 год, разам са сваім братам Хівелам[2].

Зноскі

  1. The Early Welsh Kingdoms: Deheubarth (англ.). Castle of Wales. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2012. Праверана 13 красавіка 2010.
  2. Lloyd E. A History of Wales From The Earliest Times To The Edwardian Conquest. — Лондан: Longmans, Green, and Co., 1939. — Т. II. — P. 372.

Літаратура

правіць
  • John Edward Lloyd (1911) A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest (Longmans, Green & Co.)

Спасылкі

правіць