Лівелін ап Сейсіл (вал.: Llywelyn ap Seisyll, памёр у 1023) — кароль Повіса, Гвінеда і Дэхейбарта (1018—1023). Па бацькаўскай лініі Лівелін быў прадстаўніком аднаго з уплывовых родаў Гвінеда. Па матчынай лініі ён быў прапраўнукам Анараўда. Акрамя таго, Лівелін ажаніўся з Ангарад, дачкой Марэдыда.
У 1018 годзе Лівелін ап Сейсіл захапіў уладу ў Гвінедзе і Повісе, забіўшы ўзурпатара Айдана і яго чатырох сыноў. У тым жа годзе Лівелін перамог братоў Эдвіна і Кадэла, якія кіравалі Дэхейбартам. У 1022 годзе ў Дэхейбарце з'явіўся нейкі ірландзец Райн, які зваў сябе сынам Марэдыда. Дэхейбарцы прызналі яго і пачалі вайну з Гвінедам, але былі разбіты пры Абергвілі. Больш Райна ніхто ніколі не бачыў.
Зноскі
- John Edward Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. — Longmans, Green & Co, 1911.