Эдгар Кант (англ.: Edgar Kant, 21 лютага 21 лютага 1902, Талін — 16 кастрычніка 1978, Лунд, Швецыя) — эстонскі географ, адзін з заснавальнікаў сацыяльнай геаграфіі, рэктар Тартускага універсітэта (1941—1944).

Эдгар Кант
Род дзейнасці географ, прафесар, эканаміст
Дата нараджэння 21 лютага 1902(1902-02-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 1978(1978-10-16)[1] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Ордэн Белай Зоркі 3-га класа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

З 1936 года — прафесар эканамічнай геаграфіі, у 1938—1940 гадах — прарэктар Тартускага ўніверсітэта. У 1938 годзе стаў адным з першых і самым маладым з 12 акадэмікаў, прызначаных у новаствораную Акадэмію навук Эстоніі, і стаў загадчыкам секцыі гуманітарных навук. Удзельнічаў у стварэнні атласа Эстоніі. У 1939 годзе ўзнагароджаны ордэнам Белай зоркі III ступені.

Далучэнне Эстоніі да СССР Эдгар Кант не вітаў, лічыў, што савецкаму ўварванню эстонцы павінны супрацьдзейнічаць па прыкладзе Фінляндыі. У 1940 годзе сышоў са ўсіх займаных пастоў.

У 1941—1944 гадах (падчас нямецкай акупацыі) Эдгар Кант — часовы рэктар Тартускага ўніверсітэта. Фактычна прыступіў да абавязкаў рэктара 20 ліпеня 1941 года.

Пасля вяртання Эстоніі пад кантроль Савецкага Саюза быў вымушаны пакінуць радзіму. У савецкай Эстоніі Канта называлі здраднікам; у прыватнасці, ставілася ў віну перадача Эстонскаму ўраду ў выгнанні каштоўнага металу з фондаў Тартускага універсітэта, расцэнены як крадзеж.

Працягнуў навуковую працу ў Швецыі, у Лундскім універсітэце, з 1945 па 1947 год — у архіве ўніверсітэта; у 1947—1950 гадах у якасці выкладчыка, да 1963 года — навуковым супрацоўнікам, у 1963—1967 гадах на пасадзе прафесара. Шырокія міжнародныя сувязі Эдгара Канта істотна паўплывалі на развіццё шведскай геаграфічнай навукі. Асноўнымі напрамкамі даследаванняў Эдгара Канта тым часам былі мадэрнізацыя рэгіянальнага адміністрацыйнага падзелу Швецыі, вывучэнне міграцыйных патокаў, у наступныя гады ён зацікавіўся гісторыяй геаграфічнай тэрміналогіі. З 1965 года Эдгар Кант удзельнічаў у рабоце па стварэнню міжнароднага геаграфічнага слоўніка, спецыялізуючыся на рэгіянальнай геаграфіі. Памёр у 1978 годзе ў Лундзе.

Крыніцы

правіць
  1. а б Edgar Kant // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.