Эдмон Аман-Жан
Эдмон Франсуа Аман-Жан (фр.: Edmond Aman-Jean; 13 лістапада 1858 — 25 студзеня 1936) — французскі мастак эпохі Fin de siècle.
Эдмон Аман-Жан | |
---|---|
Edmond Aman-Jean | |
![]() Аўтапартрэт | |
Імя пры нараджэнні | Эдмон Франсуа Аман-Жан |
Дата нараджэння | 13 лістапада 1858 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня 1936 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Дзеці | François Aman-Jean[d] і Céline Aman-Jean[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, майстар афорту, графік, літограф |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сімвалізм |
Уплыў на | Julie Wolfthorn[d] |
Узнагароды | |
![]() |
Жыццё і творчасцьПравіць
Аман-Жан быў адным з самых выбітных французскіх сімвалістаў. У 1880 годзе ён паступае на вучобу ў парыжскую Школу вытанчаных мастацтваў, у клас Лемана, дзе знаёміцца і завязвае сяброўскія адносіны з Сёра. Пазней працуе над вялікім насценным палатном «Свяшчэнны гай». У 1885 годзе мастак здзяйсняе падарожжа ў Рым.
Аман-Жан спачатку стварае свае палотны на гістарычную і алегарычных тэматыку (напрыклад, «Жанна д'Арк»). Пасля быў вядомы галоўным чынам сваімі дэкаратыўнымі, поўнымі фантазіі, карцінамі («Венецыя»). Знакамітыя таксама яго жаночыя партрэты, якія адрозніваюцца сентыментальнай вытанчанасцю рысаў.
Мастак быў сябрам такіх вядомым французскіх сімвалістаў, як Малармэ і Пеладан. Браў удзел у салонах Ружа + Крыж, быў аўтарам плаката да Салону 1893 года. У 1925 годзе засноўвае, сумесна з Радэнам, Салон Цюільры.
- ↑ 1,0 1,1 Aman-Jean, Edmond — OUP, 2008. Праверана 14 снежня 2016.
- ↑ Edmond Aman-Jean // RKDartists — 2017. Праверана 28 сакавіка 2020.
- ↑ 3,0 3,1 Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter. Праверана 28 сакавіка 2020.