Жорж-П’ер Сёра
Жорж-П'ер Сёра (фр.: Georges Seurat, 2 снежня 1859, Парыж — 29 сакавіка 1891, Парыж) — французскі мастак-постімпрэсіяніст, заснавальнік неаімпрэсіянізму, стваральнік метаду жывапісу пад назвай «дывізіянізм», або «пуантылізм».
Жорж-П'ер Сёра | |
Georges Seurat | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 2 снежня 1859 |
---|---|
Месца нараджэння: | Парыж |
Дата смерці: | 29 сакавіка 1891 (31 год) |
Месца смерці: | Парыж |
Месца пахавання: | |
Грамадзянства: |
![]() |
Род дзейнасці: | мастак, рысавальшчык |
Вучоба: | |
Стыль: |
постімпрэсіянізм пуантылізм |
Вядомыя працы: | Нядзельны дзень на востраве Гранд-Жат |
Уплыў: | Henri Lehmann[d] |
Подпіс: |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Жорж Сёра нарадзіўся 2 снежня 1859 года ў Парыжы ў багатай сям'і. Яго бацька, Антуан-Крызастам Сёра, быў юрыстам і выхадцам Шампані; маці, Эрнесцін Феўр, была парыжанкай. Наведваў Школу прыгожых мастацтваў(руск.) бел.. Затым служыў у арміі ў Брэсце. У 1880 г. вярнуўся ў Парыж. У пошуку свайго стылю ў мастацтве вынайшаў так званы пуантылізм — мастацкі прыём перадачы адценняў і колеру з дапамогай асобных каляровых кропак. Прыём выкарыстоўваецца ў разліку на аптычны эфект зліцця дробных дэталяў пры разглядванні малюнка на адлегласці.
Жорж Сёра спачатку вывучаў мастацтва з Джасцінам Лекуінам, скульптарам. Пасля вяртання ў Парыж працаваў у студыі разам з двума сябрамі студэнцкага перыяду, а затым уладкаваў уласную майстэрню. Сёра, як і яго сябар — мастак Сіньяк, імкнуўся да строга навуковага метаду дывізіянізму (тэорыі раскладання колераў). На электроннай аналогіі гэтага метаду грунтуецца праца растравага дысплея. На працягу наступных двух гадоў асвойваў мастацтва чорна-белага малюнка. У 1883 годзе Сёра стварае сваю першую выдатную працу — вялізнае маляўнічае палатно «Купальшчыкі ў Аньеры(фр.) бел.».
Пасля таго, як яго жывапіс быў адхілены Парыжскім Салонам, Сёра палічыў за лепшае індывідуальную творчасць і саюзы з незалежнымі мастакамі Парыжа. У 1884 г. ён і іншыя мастакі (уключаючы Максімільена Люса|) сфармавалі Таварыства Незалежных мастакоў(руск.) бел.. Там ён знаёміцца з мастаком Полем Сіньякам, які пасля таксама будзе выкарыстоўваць метад пуантилизма. Улетку 1884 г Сёра пачаў працу над сваёй самай знакамітай працай — «Востравам Гранд-Жат».
У пэўны перыяд Сёра жыве з мадэллю Мадэлін Наблох, якую ён паказвае ў працы «Jeune femme se poudrant(італ.) бел.».
Сёра памёр у Парыжы 29 сакавіка 1891 года. Прычына смерці Сёра сумніўная і была прыпісаная форме менінгіту, пнеўманіі, інфекцыйнаму эндакардыту, і/або (найбольш верагодна) дыфтэрыі. Яго сын памёр два тыдні праз ад той жа хваробы. Пахаваны Жорж-П'ер Сера на могілках Пер-Лашэз.
Зноскі
- ↑ Moiroux J. Le cimetière du Père-Lachaise — Paris: 1908. — P. 315.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).