Эдмунд Грындал

Эдмунд Грындал (англ.: Edmund Grindal; каля 1519 — 6 ліпеня 1583) — англійскі святар, архібіскуп Кентэрберыйскі з 1575 года.

Эдмунд Грындал
Edmund Grindal.jpg
Архібіскуп Кентэрберыйскі
29 снежня 1575 — 6 ліпеня 1583
Папярэднік Мэцью Паркер
Пераемнік Джон Уітгіфт[d]
архібіскуп Ёркскі[d]
1570 — 1576
Папярэднік Томас Янг[d]
Пераемнік Эдвін Сэндзіс[d]
біскуп Лондана[d]
1559 — 1570
Папярэднік Эдмунд Бонер[d]
Пераемнік Эдвін Сэндзіс[d]
Адукацыя
Дзейнасць святар
Нараджэнне 1519[1][2]
Смерць 6 ліпеня 1583(1583-07-06)[3][4][5]
Пахаванне
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Грындал рана займеў славу моцнага пратэстанцкага прапаведніка і зрабіўся адным з капеланаў караля Эдуарда VI. У 1553 годзе ён быў намінаваны на пасаду біскупа Лонданскага, аднак смерць караля і ўзыход на трон яго сястры, каталічкі Марыі I, перашкодзіла гэтым планам. Грындал не пажадаў шукаць кампрамісаў з новай ўладай і з’ехаў у выгнанне ў Страсбург. Калі ў 1559 годзе была каранаваная новая каралева, пратэстантка Лізавета I, Грындал вярнуўся ў Англію і ў хуткім часе зрабіўся нарэшце біскупам Лонданскім. Адмоўна ставіўся да традыцыйных літургічных убораў, у якіх бачыў непатрэбныя рэшткі каталіцкага ўплыву. У 1570 годзе Грындал атрымаў пасаду архібіскупа Ёркскага, а ў 1575 годзе — архібіскупа Кентэрберыйскага, але хутка трапіў у няласку каралевы, адмовіўшыся забараняць пэўныя пурытанскія практыкі. У выніку ў 1577 годзе ён быў адсунуты ад кіравання Царквой Англіі, аднак не пажадаў падаваць у адстаўку і заставаўся фармальна архібіскупам. Прымірыўся з каралевай ён толькі ў 1582 годзе, незадоўга да сваёй смерці.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139364749 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139364749 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  4. Edmund Grindal // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Edmund Grindal // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.