Эдуі (лац.: Haedui, Aedui) — старажытнае кельцкае племя ў міжрэччы Соны і Лігера (Луары) у Сярэдняй Галіі.

Галоўны горад эдуяў — Бібракта (Бібрактэ, Bibracte), цяпер гарадзішча (плошча 135 га) у 27 км ад г. Ацён у Францыі. Гэты найбуйнейшы кельцкі горад, які размяшчаўся на гары Монт-Бёўрэй (822 м над узроўнем мора) быў умацаваны ровам і сцяной з каменя і дрэва. У 58 да н.э. Юлій Цэзар у Бібрактэ разбіў гельветаў. У 12 да н.э. насельніцтва было выселена рымлянамі па загадзе імператара Аўгуста ў размешчаны непадалёк г. Аўгустадунум (цяпер Ацён).

Яшчэ да Цэзара эдуі лічыліся «саюзнікамі рымскага народа». Пры Цэзары яны рашуча далучыліся да рымлян і спрыялі іх барацьбе супраць свеваў Арыявіста, падтрыманых секванамі. У 52 да н.э. эдуі пакінулі Цэзара, але пасля паражэння арвернскага паўстання пад кіраўніцтвам Верцынгетарыга зноў перайшлі на бок Рыма.

У выніку Гальскіх паходаў Цэзара (58—51 да н.э.) тэрыторыя рассялення эдуяў увайшла ў склад гальскіх правінцый Рыма (з 16 да н.э.- Лугдунскай Галіі).

Эдуі першымі сярод гальскіх народнасцей атрымалі ў 48 н.э. пры Клаўдзіі I права быць сенатарамі і займаць ганаровыя выбарныя пасады.

Гарады правіць

Правадыры правіць

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць